Міжнародная летняя школа ва Украіне

Рэгіён:
07.04.2009

Міжнародная летняя школа на тэму “Шляхі вывучэння ды інтэрпрэтацыі гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы” адбудзецца з 4 па 11 ліпеня 2009 году ў горадзе Умань, Украіна.

Мэта школы — вывучэнне міждысцыплінарных мэтадалагічных праблемаў у даследніцкай галіне; азнаямленне з новымі падыходамі вядзення даследванняў, якія тычацца інтэрпрэтацыі гістарычных падзеяў. Акцэнт будзе рабіцца на даследванні гістарычных падзеяў у краінах Цэнтральнай ды Усходняй Еўропы, аднак навукоўцы, якія займаюцца іншымі геаграфічнымі рэгіёнамі таксама запрашаюцца да ўдзелу.

Форма правядзення школы: удзельнікі мусяць зрабіць прэзентацыі сваіх даследванняў, якія яны будуць дэманстраваць падчас заняткаў; лекцыі, дыскусіі, экскурсіі.

Да ўдзелу запрашаюцца: любыя даследнікі (студэнты, аспіранты, навукоўцы) у разнастайных галінах — у тым ліку, сацыялогіі, паліталогіі, псіхалогіі, антрапалогіі, культуры.

Працоўная мова — англійская.

Усе выдаткі па харчаванні, пражыванні, навучанні, экскурсіях і праезду ў межах краіны бяруць на сабе арганізатары. Выдаткі на праезд удзельнікаў з іншых краінаў не аплочваюцца.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел: 15 красавіка 2009 году.

Падрабязную інфармацыю на англійскай мове чытайце ў даданым файле

www.n-europe.eu

 

 

Adidas, New Balance 800 Series, New Balance Stores Nearby, All Black New Balance Shoes, New Balance Gym Top Cheap And Good