Мастацтва жыць разам. Запрашаем далучыцца да арганізацыі Тыдня грамадзянскай адукацыі

Рэгіён:
28.05.2020
Мастацтва жыць разам. Запрашаем далучыцца да арганізацыі Тыдня грамадзянскай адукацыі

Мерапрыемствы Тыдня прайдуць 5-11 кастрычніка адначасова ў Азербайджане, Арменіі, Грузіі, Беларусі, Малдове, Расіі і Украіне. Арганізатарам Тыдня з’яўляецца Усходне-Еўрапейская сетка грамадзянскай адукацыі (EENCE), у склад якой уваходзіць і ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Мэтай Тыдня з’яўляецца фарміраванне лаяльнага стаўлення да правайдэраў грамадзянскай адукацыі праз папулярызацыю лепшых практык, а таксама актуалізацыю тэматыкі грамадзянскай адукацыі ў грамадскім дыскурсе ў краінах Усходняга Партнёрства і Расіі.

Заявіць свае мерапрыемствы ў праграму Тыдні змогуць не толькі сябры Сеткі, але і іншыя арганізацыі, якія працуюць у сферы грамадзянскай адукацыі.

Падрабязная інфармацыя пра тое, як заявіць свае мерапрыемствы ў праграму Тыдня, а таксама на розныя конкурсы ў межах Тыдня, з’явіцца ў хуткім часе.

У Беларусі арганізацыяй мерапрыемстваў Тыдня будзе займацца кансорцыюм арганізацый-сябраў EENCE, у склад якога ўваходзяць установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“, Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы, ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і Гродзенскае абласное грамадскае аб’яданне маладых навукоўцаў “ВІТ“.

Усходне-Еўрапейская сетка грамадзянскай адукацыі была заснаваная ў 2015 г.

Сёння ў яе склад уваходзяць больш за 50 арганізацый і экспертаў з краін Усходняга Партнёрства, а таксама Расіі і Германіі.

У 2019 г. EENCE арганізавала ў Батумі (Грузія) Саміт грамадзянскай адукацыі.

http://3sektar.by/news/mastatstva-zhyits-razam-zaprashaem-daluchyitstsa-da-arganizatsyii-tyidnya-gramadzyanskay-adukatsyii.html