Лiда i Крычаў — лепшыя гарады для бiзнэсу

Рэгіён:
15.06.2009

№108 (26466) 13.06.09 Вынiкi конкурсу "Лепшы горад для бiзнэсу" агучылi на прэс-канферэнцыi ў гонар Дня адраджэння прадпрымальнiцтва Уладзiмiр Карагiн, старшыня прэзiдыума СЮА "Рэспублiканская канфедэрацыя прадпрымальнiцтва" i старшыня ГА "Мiнскi сталiчны саюз прадпрымальнiкаў i працадаўцаў", i Вiктар Маргелаў, старшыня СЮА "Рэспублiканская канфедэрацыя прадпрымальнiцтва". Лепшымi гарадамi для вядзення бiзнэсу сталi Лiда (сярод гародоў з насельнiцтвам больш за 50 тысяч чалавек) i Крычаў (сярод гарадоў з насельнiцтвам меней за 50 тысяч чалавек).

Конкурс праводзiўся ў нашай краiне ўпершыню, пераможцы вызначалiся па шэрагу крытэрыяў — долi малога i сярэдняга бiзнэсу, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў на колькасць насельнiцтва; iх долi ў экспарце горада, iх долi ў iнвестыцыях у асноўны капiтал, якасцi заканадаўчай базы мясцовага ўзроўню, якасцi адносiнаў памiж мясцовымi ўладамi i бiзнэс-асацыяцыямi, а таксама па экспертных ацэнках i меркаваннях самiх прадпрымальнiкаў. Ёсць вынiкi i па абласцях: у Магiлёўскай гэта Магiлёў i Крычаў, у Мiнскай — Маладзечна i Лагойск, у Брэсцкай — Пiнск i Столiн, Гродзенскай — Лiда i Ашмяны, Вiцебскай — Полацк i Дзiсна, у Гомельскай — Жлобiн i Лельчыцы.

Арганiзатарамi конкурсу быў свядома выключаны са спiсу прэтэндэнтаў горад Мiнск, для таго, каб рэгiёны не баялiся яго сталiчных пераваг i больш актыўна ўдзельнiчалi ў конкурсе.

Задавалi мне пытанне, а што атрымаюць гэтыя гарады-пераможцы, акрамя таго, што ад нашага дзелавога асяроддзя будзе падтрымка? Iнфармацыя пра пераможцаў, пра лепшыя гарады для бiзнэсу будзе намi разасланая ў 120 краiн свету, i паверце, што Лiда i Крычаў атрымаюць сур'ёзны аб'ём замежных iнвестыцый, прыток дзелавых праектаў i гэтак далей. I ўсе пераканаюцца, наколькi важна ўдзельнiчаць у такiх конкурсах, гэта будзе прыклад для iншых рэгiёнаў, — сказаў Уладзiмiр Карагiн.

У той жа самы час беларускiя прадпрымальнiкi сваё свята, якое адзначаецца з 1993 года, прапануюць не проста адзначаць, але i ўзнiмаць набалелыя праблемы. Таму падчас прэс-канфэрэнцыi па тэлефоннай сувязi лiдары рэгiянальных аб'яднанняў прадпрымальнiкаў абазначылi самыя важныя на сёння перашкоды для развiцця бiзнэсу: вялiкiя штрафы i падатковую нагрузку, складанасць i заблытанасць заканадаўства i гэтак далей.

Пакуль iдзе адраджэнне бiзнэсу, мы яшчэ не набралi неабходных тэмпаў, абаротаў, у нас складаныя адмiнiстрацыйныя ўмовы, — сказаў напрыканцы прэс-канферэнцыi Уладзiмiр Карагiн. — Вось Беларускi саюз падаткаплацельшчыкаў прыводзiць спiс колькасцi мiнiстэрстваў i ведамстваў у розных краiнах: у Тайванi — 6, Швейцарыi — 7 дэпартаментаў, у Аўстрыi — 7 мiнiстэрстваў, Аргенцiне — 10, Тайландзе i Японii — па 12, у ЗША —13, Польшчы — 15 i гэтак далей, а ў Беларусi — 25 мiнiстэрстваў, 7 дзяржаўных камiтэтаў i 33 дэпартаменты. Так што ў нас атрымлiваецца, што няма яшчэ для малога бiзнэсу той нянькi, якая можа рэальна яму дапамагчы. Так што трэба меней ведамстваў, а болей — законаў прамога дзеяння. Калi мы рыхтавалi гэтую сустрэчу, нас прасiлi сказаць уголас, што хопiць слоў пра падтрымку малога бiзнэсу, калi па тэлевiзары многія мясцовыя чыноўнiкi кажуць "мы падтрымлiваем". Падтрымлiваеш — давай грошы. Сёння малому бiзнэсу трэба не менш за
5 трыльёнаў беларускiх рублёў у розныя iнстытуты фiнансавай падтрымкi: мiкрафiнансаванне праз банкi, праца праз крэдытныя саюзы, праз мiкрафiнансавыя цэнтры... У Расii на гэты год выдзелена больш за 3 мiльярды долараў на фiнансаванне малога бiзнэсу, i гэта без банкаўскiх праграм. Вялiкiя сродкi ў Польшчы, у Лiтве, а ў Беларусi пакуль што выдзяляецца мала — 500 мiльёнаў беларускiх рублёў на Беларускi фонд фiнансавай падтрымкi прадпрымальнiкаў на гэты год. Астатнiя — нiбы праз банкi на мясцовым узроўнi, але вельмi малыя грошы ды высокiя працэнты... Пакуль сама дзяржава дакладна не павернецца тварам, пакуль дзяржаўны прыярытэт поўнасцю не будзе вызначаны на развiццё малога i сярэдняга прадпрымальнiцтва — мала што зварухнецца, як трэба.
А прыгожыя словы мясцовых чыноўнікаў, што мы любiм малы бiзнэс i што, маўляў, стварайце вытворчасць — гэта лозунгi, пакуль не будзе канкрэтнага фiнансавага забеспячэння... Мы на лепшае вельмі спадзяемся.

adidas Mutator