Летняя Школа журналістыкі і медыяграматнасці: запрашаем!

Рэгіён:
02.07.2020
Летняя Школа журналістыкі і медыяграматнасці: запрашаем!

Хочаш паспрабаваць сябе ў журналістыцы альбо стаць вядомым блогерам? Навучыцца цікава пісаць, браць інтэрв’ю у вядомых людзей? Марыш класна здымаць фота і відэа, ствараць крутыя мультымедыйныя праекты? Хутка правяраць праўдзівасць інфармацыі ў медыя? Пазнаёміцца з тым, як працуюць літоўскія і казахстанскія журналісты? Тады табе да нас!

Праграма Школы будзе складацца з:

– 4 інтэнсійных трэнінгаў па 6-8 гадзін (25 і 26 ліпеня, 1 і 8 жніўня);

– 4 вэбінараў з практыкамі з Беларусі, Казахстана, Літвы і Швецыі (жнівень-верасень);

– навучальнага тура ў Літву ( Каунас і/альбо Вільня) для лепшых удзельнікаў курса (верасень альбо кастрычнік).

Да ўдзелу у Школе запрашаюцца журналісты-пачаткоўцы, фрылансеры, блогеры і іншыя зацікаўленыя асобы ва ўзросце ад 15 да 35 год.

Чаму будзем вучыцца:

  • ствараць навіны
  • рабіць інтэрв’ю
  • рыхтаваць рэпартажы
  • здымаць фота і відэа
  • ствараць крутыя мультымедыйныя праекты
  • распавядаць цікавыя гісторыі
  • правяраць праўдзівасць інфармацыі і вызначаць fake news

Навучанне  Школе бясплатнае!

У якасці трэнераў і экспертаў у Школе будуць працаваць дасведчаныя рэдактары і журналісты з гарадзенскіх медыя.

https://youtu.be/ZT5CSk85qGQ

Для ўдзелу ў Школе неабходна да 10 ліпеня запоўніць форму заяўкі

Летняя Школа журналістыкі і медыяграматнасці з’яўляецца часткай праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»ГА «Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life,  валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Сачыць за магчымасцю ўдзелу ў іншых мерапрыемствах праграмы можна ў нашых групах у Фэйсбуку і Інстаграме:

https://www.facebook.com/groups/540293086589015/

https://instagram.com/hrodnayouthhub?igshid=q8jl7858bt05

Дадатковую інфармацыю пра Школу можна атрымаць таксама па тэлефоне: + 375 33 634 10 41

http://3sektar.by/news/letnyaya-shkola-zhurnalistyiki-i-medyiyagramatnastsi-zaprashaem.html