Конкурс Саюза беларускіх пісьменнікаў

Рэгіён:
10.02.2009

№21-22 (2947-2948) 10.02.09 ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" абвяшчае адкрыты конкурс на лепшы літаратурны твор для дзяцей: зборнік вершаў, паэму, казку, аповесць, п'есу.

Тэксты з кароткімі звесткамі пра аўтараў просім дасылаць (з пазнакай "Літаратура — дзецям") на наступныя адрасы: электронны — sbp@tut.by, паштовы — 220025, Мінск-25, а/с 91.

Завяршэнне разгляду твораў — 1 верасня 2009 года. Вынікі конкурсу журы абвесціць 1 кастрычніка.

Лаўрэаты конкурсу атрымаюць грашовыя заахвочванні, а пераможца — Прэмію імя Янкі Маўра і магчымасць адпачыць у адным з марскіх Дамоў творчасці.

Чакаем твораў!

 

Adidas Shoes