Конкурс на ўдзел у Праграме Фулбрайта для выкладчыкаў беларускіх ВНУ ў 2021 – 2022 гг.

Рэгіён:
09.11.2020
Конкурс на ўдзел у Праграме Фулбрайта для выкладчыкаў беларускіх ВНУ ў 2021 – 2022 гг.

Амбасада ЗША ў Мінску абвяшчае конкурс на ўдзел у Праграме імя сенатара Фулбрайта для маладых (без ступені кандыдата навук) выкладчыкаў беларускіх ВНУ на 2021-2022 навучальны год. Праграма Фулбрайта для выкладчыкаў не прадугледжвае атрыманне вучонай ступені, а дае магчымасць прайсці прафесійную стажыроўку ў навучальнай установе ЗША з мэтай:

  • распрацоўкі новых курсаў і навучальных праграм у сваіх установах
  • павышэння прафесійнага майстэрства і авалодання новымі методыкамі выкладання
  • пашырэння інфармацыйнай базы ў сваёй галіне вывучэння
  • усталявання доўгатэрміновых прафесійных сувязяў і трывалых кантактаў паміж сваёй навучальнай установай і прымаючым універсітэтам

Зацікаўленыя кандыдаты мусяць адпавядаць наступным крытэрыям:

  • быць грамадзянамі Беларусі і пастаянна пражываць у краіне
  • мець дыплом аб вышэйшай адукацыі
  • з’яўляцца выкладчыкамі адной з навучальных устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь на момант падачы заяўкі
  • мець вопыт выкладання ў адной з устаноў вышэйшай адукацыі не менш за два гады на момант падачы заяўкі
  • добра валодаць англійскай мовай (адабраныя фіналісты павінны будуць прайсці тэст TOEFL)

Прафесійная стажыроўка ў ЗША на працягу аднаго семестра дае магчымасць удзельнікам пазнаёміцца з праграмамі навучання ў амерыканскіх універсітэтах, узяць удзел у распрацоўцы курсаў, сабраць неабходныя матэрыялы для сваіх даследаванняў, а таксама усталяваць кантакты з амерыканскімі калегамі. Нягледзячы на тое, што гэтая праграма не прадугледжвае атрымання вучонай ступені, яна стварае добрыя магчымасці для прафесійнага росту ў любой галіне.

Фінансаванне праграмы

Праграма Фулбрайта для выкладчыкаў беларускіх ВНУ спансуецца Дзярждэпартаментам ЗША і прадугледжвае аплату міжнароднага і мясцовых пералётаў, медыцынскага страхавання, а таксама штомесячнай стыпендыі на працягу ўсяго перыяду стажыроўкі.

Працэс падачы заявак

Зацікаўленыя кандыдаты павінны запоўніць анлайн-заяўку па спасылцы https://apply.iie.org/ffsp2021/ да 10 лістапада 2020 года.

Адбор кандыдатаў на ўдзел у Праграме Фулбрайта для беларускіх выкладчыкаў ВНУ праводзіцца ў Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША ў Мінску. Паспяховыя кандыдаты будуць запрошаны на інтэрв’ю.

Праграма дае роўныя магчымасці ўсім удзельнікам і не дыскрымінуе іх па расавых, палавых, рэлігійных, нацыянальных і этнічных прыкметах, сэксуальнай арыентацыі, мове або інваліднасці.

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, звяртайцеся ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па электроннай пошце: belarusprogram@gmail.com

https://by.usembassy.gov/be/ffdp2021/

adidas NMD Human Race