Конкурс малых грантаў Усходнееўрапейскага дэмакратычнага цэнтру (EEDC) IDEE

Рэгіён:
18.11.2003

Конкурс малых грантаў Усходнееўрапейскага дэмакратычнага
цэнтру (EEDC) IDEE

для беларускіх няўрадавых арганізацый.

Усходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр (Варшава, Польшча) мае гонар абвясціць
малы грантавы конкурс для беларускіх няўрадавых арганізацый. Мэтай конкурсу
з'яўляецца падтрымка беларускіх моладзевых арганізацый і арганізацый, дзейнасць
якіх скіравана на моладзь, якія імкнуцца да пабудовы грамадзянскай супольнасці
на лакальным і рэгіянальным узроўні. Конкурс таксама мае задачу заахвоціць
арганізацыі да супрацоўніцтва і партнерства. Узорныя праекты мусяць быць
адрасаваны да моладзі, якая раней не была грамадзка актыўнай альбо
заангажаванай, і павінны быць рэалізаваны праз 2 альбо больш арганізацый на
ўзроўні аднаго рэгіёну (вобласці).

Праект павінен:


  • быць скіраваны на вырашэнне рэгіянальных праблем
    дэманстраваць веданне і разуменне мясцовых праблем,
  • быць актыўным і інтэрактыўным па форме (праекты,
    сутнасццю якіх будуць выключна семінары і круглыя сталы, ня будуць
    разглядацца),
  • дэманстраваць веданне іншых арганізацый рэгіёну, іх
    дзейнасці, планаў і працы ў рэгіёне,
  • дэманстраваць разуменне доўгатэрміновых вынікаў
    запланаванай у праекце дзейнасці і прапаноўваць наступныя захады (без
    фінансавання з боку нашай фундацыі),
  • імкнуцца да знаходжання новых сябраў для самой арганізацыі і для
    дэмакратычнага руху ўвогуле.

Праекты мусяць пачацца не пазней 1 лютага 2004 году і скончыцца не пазней 31
кастрычніка 2004 году. Гранты не перавышаюць $500 і будуць выдзелены ў двух
частках.

Заяўка мусіць быць складзена ад імя як мінімум адной зарэгістраванай
арганізацыі (што не выключае рэалізацыю праекту праз групу арганізацый, у тым
ліку, незарэгістраваных). У такім выпадку роля партнераў у праекце і іх
адказнасць павінны быць выразна акрэслены, а лісты падтрымкі (згоды) мусяць быць
далучаны да праекту. EEDC мусіць быць праінфармаваны і запрошаны на акцыі,
імпрэзы і т.п., якія будуць рэалізоўвацца ў межах падтрыманых праектаў.

Заяўка павінна ўтрымліваць:


  • кантактную інфармацыю (імя, прозвішча адказнай асобы,
    адрас, тэлефон, мэйл і т.п.),
  • назву праекту, мэтавую групу (прынцыпы адбору
    удзельнікаў ці спосабу/каналу камунікацыі з мэтавай групай), графік,
  • апісанне праблемы ня болей 500 слоў,
  • апісанне дзейнасці,
  • чаканыя вынікі,
  • апісанне папярэдней дзейнасці (рэалізаваныя праекты,
    партнеры, грантадаўцы і т.п.) ня болей за 1 старонку,
  • трохгадовы план дзейнасці арганізацыі і апісанне таго,
    як пададзены да разгляду праект звязаны з гэтым планам ня больш за адну
    старонку,
  • графік дзейнасці (што, калі, дзе, колькасць
    удзельнікаў, якая з арганізацыяў-партнераў за якое мерапрыемства адказвае),
  • падрабязныя кошты ў амэрыканскіх далярах (адміністрацыйныя кошты
    тэлефон, ганарар каардынатара, арэнда офісу і т.п.  не павінны перавышаць 10
    % усяго бюджэту).

Заяўкі трэба даслаць не пазней 17-00, 12 снежня 2003 году
поштай, альбо факсам (8-10-48-22-828 03 89) альбо электроннай поштай (eedc@eedc.org.by), альбо даставіць асабіста.
Заяўка можа быць складзена на адной з наступных моў: беларускай, польскай,
ангельскай, расейскай.

**Заяўкі, пададзеныя пасля тэрміну  альбо іншым, чым
апісаныя вышэй спосабам  не будуць разглядацца**

Gifts for Runners