Французам расказалi пра Нацыянальную платформу бiзнэсу Беларусi-2009

Рэгіён:
10.06.2009

№ 105 (26463) 10.06.09  Французскiя парламентарыi сустрэлiся з прадстаўнiкамi беларускага бiзнэсу ў панядзелак на базе сталiчнага Інстытута прадпрымальнiцтва i парламентарызму. Жэром Ламбэр i Жан-Мiшэль Бушэрон, дэпутаты Нацыянальнага сходу Францыi, прадстаўнiкi групы таварыства "Францыя—Беларусь" выслухалi Уладзiмiра Карагiна, старшыню прэзiдыума СЮА "Рэспублiканская канфедэрацыя прадпрымальнiцтва", старшыню ГА "Мiнскi сталiчны саюз прадпрымальнiкаў i працадаўцаў", якi расказаў французам пра Нацыянальную платформу бiзнэсу Беларусi-2009, пра дыялог памiж беларускiм бiзнэсам, Урадам i грамадскасцю, а таксама пра перспектывы для беларуска-французскага супрацоўнiцтва:

Што мы разумеем пад словам "нацыянальная"? — тлумачыў французскiм парламентарыям Уладзiмiр Карагiн сэнс назвы платформы бiзнэсу. — Мы маем на ўвазе, што гэта не платформа нацыянальнага бiзнэсу, а нацыянальная платформа, якая дазволiць нармальна працаваць любому бiзнэсу — французскаму цi рускаму — разам з беларускiмi прадпрымальнiкамi. Мы паляпшаем дзелавы клiмат у краiне, пра што гаворым Ураду. I Прэзiдэнт загарэўся iдэяй увайсцi ў 30 краiн з самым лепшым дзелавым клiматам, бо калi няма ў нас нафтавых рэк i газу, то чаму б не зрабiць лепшы дзелавы клiмат? Сёння ўжо 16 груп рознай накiраванасцi працуюць з Урадам па паляпшэннi ўмоў вядзення бiзнэсу.

Уладзiмiр Карагiн запэўнiў французаў, што ў французска-беларускага супрацоўнiцтва добрыя перспектывы:

Сёння ў Беларусi працуюць каля 4 тысяч сумесных замежных прадпрыемстваў, але мы бачым ёмiстасць рынку — iх колькасць можа значна павялiчыцца. Французкi бiзнэс вельмi асцярожны, дзелавыя колы Францыi мала ведаюць пра беларускiя магчымасцi, мы таксама яшчэ не маем глыбокiх традыцый працаваць на замежных рынках. Але зараз спрабуем пераадолець моўныя бар'еры, грунтоўна вывучаем правiлы гандлю, якiя iснуюць у Еўрапейскiм саюзе. Зразумейце, — спрабуе растлумачыць французам спецыфiку сiтуацыi з беларускiм бiзнэсам Уладзiмiр Мiкалаевiч, — у нас пакуль працуе першае пакаленне прадпрымальнiкаў. 75 гадоў у нас нiхто бiзнэсам не займаўся, а гэта тры пакаленнi. У СССР гэта было забаронена. I цяпер мы наноў адбудоўваем бiзнэс, засвойваем ролi працадаўцы, iнаватара i iншыя. З замежнымi партнёрамi нам бы ўдалося зрабiць гэта больш хутка. Дарэчы, iм мы можам падказаць свабодныя рынкавыя нiшы, якiх у нас яшчэ шмат.

Жэром Ламбэр, кiраўнiк групы таварыства Беларусь—Францыя, прызнаўся, што ён нiколi не быў камунiстам, як i нястрымным лiбералам, i што ён выступае за нешта сярэдняе:

Я мяркую, трэба шукаць сярэднюю платформу, каб спалучаць прыватную iнiцыятыву i дзяржкiраванне. Сёння капiталiстычны свет знаходзiцца ў крызiсе — вось да чаго давёў залiшнi лiбералiзм. Мне падаецца, што вам яшчэ давядзецца зрабiць вялiкую працу, каб адшукаць залатую сярэдзiну. Я не збiраюся даваць тут урокi, бо не хачу i не магу, але мне падаецца, што вы самi добра разумееце — прыватны бiзнэс павiнен згаджацца на пэўныя формы кантролю. Праблема ў тым, што ў свеце няма дасканалай мадэлi, за якой трэба безумоўна крочыць. Яе яшчэ трэба прыдумаць, мы можам i памыляцца, таму трэба быць акуратнымi, трэба рухацца наперад, але асцярожна. Трэба развiваць нашы эканомiкi, дзякуючы якiм развiваецца i сацыяльная сiстэма, але адначасова варта памятаць i пра захаванне планеты, i пра экалагiчныя праблемы, i пра праблемы сыравiны ды энергетыкi... Трэба заахвочваць дынамiзм, але галоўнае — пазбегнуць памылак мiнулага, — лiчыць французскi парламентарый.

2020 Nike Air Jordan 1 Mid GS "Pink Quartz" 555112-603