Фаланстэр запрашае на Мапатон!

Рэгіён:
11.09.2019
Фаланстэр запрашае на Мапатон!

Хочаш зрабіць грамадскія арганізацыі бачнымі? Далучайся да нас 14 верасня, каб разам дадаць кропкі на інтэрактыўную Мапу заўтрашняга дня

На працягу некалькіх месяцаў мы, каманда Фаланстэра, ствараем Мапу для грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і актывістаў. І цяпер мы радыя прадставіць вам гатовую да карыстання Мапу.

Што будзе 14 верасня?

  • Практычная частка Мапатона:
  1. Распавядзем пра ідэю праекта “Мапа заўтрашняга дня” і тое, як ён можа дапамагаць грамадскім актывістам і актывісткам пашыраць сувязі і партнёрства.
  2. Збярэм адваротную сувязь па працоўнай версіі Мапы.
  3. Дададзім першыя арганізацыі і ініцыятывы на Мапу і паглядзім, як яна працуе!
  • Урачыстая прэзентацыя Мапы, на якой вы даведаецеся пра карысць Мапы для вашай ініцыятывы і нават самастойна навучыцца дадаваць на яе кропкі (спойлер – гэта зусім проста ;)). 

Для каго Мапатон?

Для грамадскіх актывістаў і актывістак, прадстаўнікоў арганізацый і ініцыятыў, што жадаюць быць болей бачнымі ў беларускім грамадстве і павялічыць кола сяброў і партнэраў.

А таксама ўсіх ахвотных, хто жадае сваімі рукамі дапамагчы незалежным беларускім арганізацыям стаць бачнымі для сваёй аўдыторыі!

Калі?

14 верасня, субота:
13:00 – 16:00 (праца з Мапай),
17:00 (прэзентацыя Мапы).

Дзе?

База “Фаланстэра”, вул. З. Бядулі 3, пам. 2Н.

Я з вамі!

falanster.by@gmail.com