| | Базы дадзеных | Трэці сектар | Аб'яднаны шлях |
|
| Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад Грамадзкага абяднаньня Цэнтр Трэці сектар а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com www: sektar.cjb.net Выпуск 216(3 жніўня 2006 г.) Рэдактарка выпуска: Алеся Бяленік У працы над выпускам бралі ўдзел Вітаўт Руднік, Лана Руднік |
|
Сёньня ў выпуску: |
Сустрэнемся ў верасьні!........................................................… 2
Адкрытая школа мясцовай супольнасьці-2.............… 3
Маладыя журналісты Эўропы яднайцеся!..............… 3
Памяці Ларысы Геніюш............................................................… 3
Спабор транспамежных праектаў..................................… 4
Дыялог культур.............................................................................… 4
Правы чалавека ў кантэксьце міграцыі.......................… 5
Імітацыя выбараў........................................................................… 5
Пра тое, як робіцца кіно...........................................................… 5
Фэст аўтарскай песьні............................................................… 6
Моладзь і актыўнае эўрапейскае грамадзянства… 6
Пошук партнэраў.........................................................................… 7
Шаноўныя сябры і сяброўкі, атрымальнікі Кронікі! Вы атрымалі зараз апошні летні выпуск нашае рассылкі. Да верасьня рэдакцыя Кронікі ідзе ў заслужаны, спадзяемся, адпачынак.
Нагадваем, што з верасьня нашую рассылку будуць атрымліваць толькі тыя, хто адгукнуўся на нашую прапанову зарэгістравацца ў нашым новым лісце рассылкі.
Калі Вы не зрабілі гэтага, але маеце ахвоту атрымліваць рассылку надалей, то дашліце ліст са свайго электроннага адраса на e-mail: kronika-TS-subscribe@yahoogroups.com
У адказ вы атрымаеце ліст на ангельскай мове з прапановай двух шляхоў падпіскі.
We have received your request to join the kronika-TS group hosted by Yahoo! Groups, a free, easy-to-use community service. This request will expire in 7 days. TO BECOME A MEMBER OF THE GROUP:
1) Go to the Yahoo! Groups site by clicking on this link: http://groups.yahoo.com/i?i=jfS3HOaZxrRGeDM9lgn8hb4Jy6A&e=sektar%40iname%2Ecom (If clicking doesn't work, "Cut" and "Paste" the line above into your Web browser's address bar.)
Калі Вы пойдзеце па гэтым шляху, то націсніце на пададзеную вышэй спасылку на вэб-старонку рассылкі, а затым, калі гэтая старонка адчыніцца націсніце на гузік Join the group.
2) REPLY to this email by clicking "Reply" and then "Send" in your email program If you did not request, or do not want, a membership in the kronika-TS group, please accept our apologies and ignore this message.
Другі шлях больш просты Вам дастаткова проста адказаць на атрыманы ліст (нічога пісаць пры гэтым не трэба) і Ваш адрас будзе аўтаматычны дададзены ў ліст рассылкі.
Спадзяемся, што працэдура падпіскі не стане перашкодай для працягу супрацоўніцтва паміж намі і ў будучыні!
З найлепшымі пажаданьнямі,
Рэдакцыя Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
| Падзеі: |
Такую назву мае праект, які стартаваў у сярэдзіне ліпеня ў Гародні. Мэтай праекту зьяўляецца павышэньне ўдзелу людзей у вырашэньні мясцовых праблем і паляпшэньні якасьці жыцьця ў сваёй супольнасьці.
Удзельнікі мерапрыемства з Гародні, Магілёва, Смаргоні, Слоніма, Маладэчна, Рэчыцы, Жодзіна і Менску знаёміліся з сутнасьцю працы сацыяльнага аніматара, практыкаваліся ў стварэньні групаў самадапамогі, а таксама ў распрацоўцы сацыяльных праектаў.
Наступнымі этапамі праекту стануць правядзеньне ўдзельнікамі сустрэч у сваіх мясцовасьцях, а таксама навучальны візыт у адну з суседніх краін для знаёмства з тамтэйшым досьведам сацыяльнай працы.
Арганізатарам праекта зьяўляецца грамадскае абяднаньне Цэнтр Трэці сектар з Гародні.
Вінцэнт АНІМУЦКІ
Разьвіцьцё супрацоўніцтва паміж зўрапейскімі арганізацыямі, якія працуюць з маладымі журналістамі, было галоўнай мэтай міжнароднага трэнінга, які ладзіўся з 22 да 28 ліпеня ў Малдове.
Вынікам сустрэчы сталі тры распрацаваныя міжнародныя праекты, скіраваныя на павышэньне ўдзелу моладзі ў працы СМІ і моладзевых НГА, на абмен досьведам працы, а таксама на ўмацаваньне Эўрапейскай сеткі арганізацый, якія працуюць з маладымі журналістамі (European Youth Press).
Удзел у трэнінгу бралі прадстаўнікі моладзевых арганізацый і выданьняў з Аўстрыі, Венгрыі, Малдовы і Польшчы. Беларусь на сустрэчы прадстаўлялі сябры ГА Цэнтр Трэці сектар з Гародні.
Вітаўт РУДНІК
12 жніўня ў Зэльве адбудзецца ўшанаваньне памяці славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш.
Імпрэза, прысьвечаная 96-м угодкам Ларысы Геніюш, пачнецца а 12 гадзіне.
Запрашаюцца ўсе ахвотныя.
| Абвесткі: |
Эўрапейскі фонд рэгіянальнага разьвіцьця абвяшчае спабор праектаў у межах Праграмы Суседзтва Польшча-Беларусь-Украіна.
Праект забясьпячвае фінансавую падтрымку транспамежных партнэрскіх праектаў на тэрыторыі Падляскага, Мазавецкага, Люблінскага і Падкарпацкага ваяводзтваў Польшчы; Львоўскай, Валынскай і Закарпацкай вобласьцей Украіны; Берасьцейскай, Гарадзенскай і заходніх раёнах Менскай вобласьці ў Беларусі.
Мэта спабору умацаваньне транспамежнага інстытуцыянальнага партнэрства і паляпшэньне якасьці чалавечых рэсурсаў.
Апошні тэрмін падачы заяўкі 13 кастрычніка 2006 года.
Дадатковую інфармацыю глядзіце на вэб-пляцоўках: www.pbu.wwpwp.gov.pl ды www.interreg.gov.pl.
Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК
З 14 па 16 жніўня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB) у Менску будзе арганізаваная летняя школа Дыялог эўрапейскіх культур.
Задачай школы ёсьць прэзэнтацыя і абмеркаваньне такіх спрэчных і ажыятажных тэмаў, як эўрапейская ідэнтычнасьць, культурныя межы ў Эўропе і іх пераадоленьне, будучыня Эўропы.
У праграме ўдзельнічаюць рэферэнты (з тэматычнымі выступамі) і дыскусанты (з тэматычнымі камэнтарамі).
Арганізатарамі школы зяўляюцца Цэнтр міжнародных дасьледаваньняў разам з аналітычнай групай Новая Эўропа.
Усе зацікаўленыя, калі ласка, паведаміце пра сваё жаданьне ўдзельнічаць, а таксама коратка пра сябе: хто Вы, дзе вучыцеся альбо працуеце, чаму хочаце ўдзельнічаць, якімі замежнымі мовамі валодаеце.
Лісты з заяўкай дасылайце на эл. адрасы: info@cfis-ifd.de і ne@n-europe.eu.
Падрыхтавала Сашка ВЕРАЦЕЙЧЫК
Міжнародны Маладзёвы Форум Адукацыя ў галіне правоў чалавека адбудзецца ў Бэрліне, Нямеччына, 6-10 верасьня і 22-26 лістапада 2006 году.
Форум арганізаваны для студэнтаў і мультыплікатараў, якія актыўна цікавяцца адукацыяй у сфэры правоў чалавека ў кантэксьце міграцыі.
Маладзёвы Форум прысьвечаны навучаньню і паляпшэньню сытуацыі ў сфэры правоў чалавека. Асаблівая ўвага будзе надавацца адносінам паміж большасьцю і меншасьцю насельніцтва у мінулым і сёньня.
Удзельнікі павінны валодаць ангельскай мовай.
Арганізатары аплочваюць пражываньне і харчаваньне, выдаткі за праез у памеры да 30 эўра аплочваюцца ўдзельнікамі, вышэйшыя кошты аплочваюцца арганізатарамі.
Кандыдаты на ўдзел у Форуме павінны даслаць запоўненую аплікацыйную форму і CV (ня больш за старонку) на эл. адрас: info@network-migration.org.
Апошні тэрмін падачы заяўкі:
на ўдзел у сэмінары ў верасьні 15 жніўня;
у лістападзе 31 кастрычніка.
Дадатковую інфармацыю шукайце, калі ласка, на вэб-пляцоўцы: www.network-migration.org
Кантактная асоба:
Dr. Andrea Schmelz
E-mail: info@network-migration.org.
Дацкая грамадзкая арганізацыя SILBA запрашае прыняць удзел у ролевай гульні ў межах Беларускага студэнцкага летніку ў Летуве.
Намётавы летнік будзе арганізаваны з 23 па 27 жніўня для моладзі ва ўзросьце ад 18 да 25 гадоў.
Мэтай ролевай гульні будзе сімуляваньне выбараў ва ўяўнай краіне.
Арганізатары аплочваюць харчаваньне, праезд, страхоўку, візу і забясьпечваюць намётамі ды спальнікамі.
Дадатковую інфармацыю пра летнік шукайце на вэб-пляцоўцы www.silba.dk.
Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК
паводле www.silba.dk.
Творчая моладзь запрашаецца на міжнародны сэмінар Відэа Лабароторыя 60 розных сэкунд.
Гэты праект для тых, хто любіць фільмы, падарожжы і жыцьцё ТВ. Гэта добрая магчымасьць даведацца больш пра інстытуцыі Рады Эўропы, эўрапейскую кампанію Розныя-Роўныя, пра тое, як робіцца кіно, акторскае майстэрства.
Да ўдзелу ў праекце запрашаецца моладзь ва ўзросьце 18-25 гадоў, актыўная, творчая і адкрытая для міжкультурнага дыялогу і абмену.
Прыярытэт будзе аддавацца маладзёнам з абмежаванымі магчымасьцямі і з канфліктных рэгіёнаў.
Арганізатары аплочваюць пражываньне і харчаваньне, пэўную частку выдаткаў на падарожжа.
Афіцыйная мова ангельская.
Сэмінар адбудзецца ў Vadul lui Voda, Chisinau, Малдова, 10-17 верасьня 2006 году.
Апошні тэрмін падачы 15 жніўня.
За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся да кантактнай асобы:
Viorica Topor
e-mail: Youth.generation@gmail.com
www.youth-generation.org
Тэл.: +373 69560406
Факс:+373 22754521.
18-20 жніўня на Гомельшчыне адбудзецца XII фэстываль аўтарскай песьні Славуціч 2006 .
Сэмінар арганізаваны Гомельскім клюбам аўтарскай песьні. Кожны год фэст зьбірае ўдзельнікаў з Украіны, Беларусі, Расеі.
За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся да Вячаслава Клімовіча 16 жніўня (не раней і не пазьней) па тэл. +375-29-731-0 739.
Падрыхтавала Сашка ВЕРАЦЕЙЧЫК
паводле рассылкі www.hart.3dway.org
Пад такой назвай ў Будапэшце 23-25 лістапада адбудзецца сэмінар, арганізаваны ў межах партнэрства па дасьледаваньню ў маладзёвай сфэры паміж Радай Эўропы і Эўрапейскай Камісіяй.
Запрашаюцца навукоўцы ў сфэры міждысцыплінарнага дасьледаваньня.
Працоўная мова ангельская.
Апошні тэрмін падачы заяўкі 15 верасьня.
Дадатковую інфармацыю пра сэмінар шукайце на вэб-пляцоўцы: http://www.youth-knowledge.net/INTEGRATION/EKC/News/Preview.jsp?iddoc=534.
Польскі Фонд Odys шукае партнэраў у Беларусі для ўдзелу ў праграме INTERREG.
Прыярытэтныя кірункі дзейнасьці арганізацыі: міграцыя, адукацыя для дэмакратыі, культурная разнастайнасьць, папулярызацыя культуры.
Усе зацікаўленыя, зьвяртайцеся, калі ласка, па эл. пошце на адрас: gayane@autograf.pl.
Кантактная асоба Katarzyna Bieliсska. Можна пісаць лісты па-расейску.
|
|
Інфармацыя на партале не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА «Аб'яднаны шлях».
Адміністрацыя партала можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003—2010
Пры выкарыстанні матэрыялаў партала спасылка на крыніцу абавязкова.