Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю інфармацыйны агляд № 13 (161) 29/03 — 04/04/05

Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю

інфармацыйны агляд № 13 (161)29/03/04/04/05


У аглядзе навіны з Магілёва, Крычава, Горак, Бялыніч, Асіповіч, Круглага

агляд рэгіянальных медыяў і інтэрнэту.


МАГIЛЁЎ

NGOs

Абласная арганізацыя грамадзкага аб'яднаньня Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны, магілёўскае гарадзкое Ўпраўленьне культуры, народны тэатар Валянцін пры гарадзкім цэнтры культуры і вольнага часу і клюб Чароўны ўспамін зладзілі супольную вечарыну, прысьвечаную 80годзьдзю заслужанага дзеяча культуры Валянціна Ермаловіча, які памёр 22 сьнежня 2004 году.

Даніну памяці рупліўцу беларушчыны сваім наведваньне і выступамі ўшанавалі Вольга Іпатава, Сяргей Законьнікаў, Радзім Гарэцкі і Зінаіда Бандарэнка, якая вяла імпрэзу. У сваіх прамовах выступоўцы казалі пра Валянціна Ермаловіча як пра асобу з моцнай энэргетыкай і зайздроснымі арганізатарскімі здольнасьцямі, талентам адкрываць глыбока прыхаваныя творчыя задаткі ў чалавеку.

Згадалі на імпрэзе і Ермаловічаву грамадзкую чыннасьць, якая ў найскладанейшыя моманты станаўленьня нацыянальнай дэмакратычнаарыентаванай супольнасьці напрыканцы 80х на пачатку 90х адыграла выключную кансалідуючую ролю. Кожная прамова была прасякнутая пасылам для жывых Не кажыце  з сумам ён памёр, кажыце  з радасьцю ён жыў.

Дзень правядзеньня імпрэзы супаў з жалобнай навіной з Ватыкану  памёр Папа Рымскі Ян Павел II.

Андрэй Белагубаў

*************

Адразу два нумары інфармацыйнага бюлетэня Калегі грамадзкага аб'яднаньня Лекарскі саюз зьявіліся на грамадзкім мэдыйным рынку Магілёва.

Пасьля чарнобыльская сытуацыя ў Магілёўскай вобласьці  цэнтральная тэма чарговага шаснаццатага і першага сёлетняга нумару Калегаў У галоўным матэрыяле нумару После Чернобыля, год девятнадцатый: жизнь продолжается начальнік аддзелу радыяцыйнай мэдыцыны Магілёўскага цэнтру гігіены і санітарыі Леанід Ліпніцкі расказвае пра гісторыю стварэньня, сёньняшнія рэаліі сваёй мэдычнай установы, экалягічную сытуацыю ў вобласьці ў сьвятле чарнобыльскіх наступстваў і пэрспэктыў іх пераадоленьня. Нумар поўніцца інфармацыяй аб новых праектах Лекарскага саюзу і рэалізаваных ініцыятывах. У шэрагу першых праект Думаючы пра цяперашняе і будучае пакаленьні і рабочая сустрэча Праблемы Чарнобыля і грамадзкасьць, якой фактычна і быў распачаты праект. Не застаўся паза ўвагай карэспандэнтаў Калегаў і Форум сацыяльных ініцыятыў Сустракаючы вясну, што адбыўся сёлета 17 сакавіка і выклікаў шырокі грамадзкі водгук у Магілёве. Да яго арганізацыі непасрэдна спрычыніўся Лекарскі саюз.

Рэформы аховы здароўя як праблемы 21 стагодзьдзя  тэма адмысловага нумару Калегаў. Аўтары публікацыяў правялі аналіз ходу рэфармаваньня мэдычнай галіны ў Вялікай Брытаніі, Нямеччыне, Чэхіі, Украіне і Польшчы. Тут жа ў артыкулах Беларусь: стабільная адставаньне, ці мудрая асьцярожнасьць і На ростанях: што лекары думаюць аб нашай мэдыцыне развагі пра сёньняшні стан беларускага варыянту рэфармаваньня і яго вынікі. Укладальнікі адмысловага нумару Калегаў кажуць пра яго ўнікальнасьць і зьбіраюцца разьмесьціць матэрыялы на сайце Лекарскага саюзу http://lekary.narod.ru/ .

Андрэй Белагубаў


Асяродзьдзе

О том, как уберечь женщину от кризиса, шла речь на Круглом столе, организованном совместными усилиями Минского международного образовательного центра IBB и Комитета по труду и социальной защите Могилевского облисполкома в рамках Программы поддержки Беларуси «Преодолевая границы».

Широту диапазона рассматриваемых вопросов характеризовал и круг приглашенных: представители власти и общественных организаций, врачи и психологи, социальные работники и сотрудники управления внутренних дел.

В последнее время интерес к гендерной тематике усилился, причем на международном уровне. И этому есть объяснение: несмотря на прогрессирующую эмансипацию, женщины продолжают оставаться социально уязвимыми. Несут двойную нагрузку  профессиональную и семейную, их одолевает безработица. Социологические исследования свидетельствуют: если мужчин, как правило, бьют на улице, то женщин в основном в семье.

Лучшая половина человечества  также первая в малоприятной категории «Торговля людьми». Если же вести речь о Беларуси, то у Могилевской области  печальное лидерство. Только за прошедший год  109 фактов, и за этот  уже 36. Основная востребованность  в России. Вывозят же и в Ливан, и в Турцию, и в Арабские Эмираты, и в Италию со Швейцарией. «Добираются» наши женщины и до Японии, и до Ямайки. Причем сутенеры берут на себя все расходы, в сумме составляющие 2 тысячи долларов. От продажи выручают 3 тысячи.

Однако было бы неправильно думать, что кризисные ситуации всегда столь экстремальны. Психологи утверждают, что любая жизненная ситуация, причем не только трагическая может привести к кризису и к изменениям в организме с этим кризисом связанным. Вот только несколько ситуаций: несчастный случай, потеря работы, разлука с любимым человеком, первая любовь, взлет по служебной лестнице, кризис среднего возраста, наконец. Кризис  страх перемен, когда перестают работать привычные стереотипы, а новые еще не выработаны. И чтобы научиться с этим справляться, нужна поддержка, обрести которую можно, лишь научившись обращаться к специалистам.

С декабря в Могилеве работает областной реабилитационный центр для женщин и детей, ставших жертвами насилия и торговли людьми. За 4 месяца обратилось туда чуть более 100 человек  для области цифра эта более чем мала.

Не приходят сами ни в наркологический диспансер, ни к врачамгинекологам, хотя и наркозависимых женщин, и молодых мам сегодня в избытке. Поэтому сегодня приоритетным становится «хождение в народ». Чем, собственно, активно занимаются представители общественных организаций, в частности «Врачебный союз» и «Могилевский женский центр поддержки и самообразования».

Говорить о кризисах и о женщинах в кризисных ситуациях можно долго. Задача же тех, кто собрался за круглым столом обсудить проблемы, выглядела следующим образом: во взаимодействии найти пути их решения. Потому что только при участии всех социальных институтов дело способно сдвинуться с мертвой точки. А последствия кризисов стать минимальными.


Агляд магілёўскіх медыяў і інтэрнэту

Падрыхтавала Алеся Чыж

Асяродзьдзе

Каждый четвертый призывник в Могилевской области в прошлом году признан негодным к воинской службе.

По словам военного комиссара Иван Кревчени, за последние пять лет удельный вес непригодных призывников к воинской службе в области остается стабильным и колеблется от 21 до 25%. Однако в отдельных районах и, прежде всего, подвергшихся загрязнению радионуклидами после катастрофы на Чернобыльской АЭС, этот показатель составляет до 40 и более процентов.

Из 25,3 тысячи призывников на призывные пункты в прошлом году не явились 427 человек (1,7% от числа вызываемых). Более половины из них  жители Могилева и Бобруйска. Среди причин неявки на призывные пункты комиссар назвал отсутствие многих призывников на территории республики. По данным военкоматов области, многие молодые люди призывного возраста уехали на работу в Россию, другие страны СНГ. Некоторые после прохождения практики и стажировки во время учебы в вузах. остались в странах Западной Европы.

Председатель областной призывной комиссии, заместитель председателя облисполкома Анатолий Глаз отметил, что органам образования, молодежным организациям, учреждениям культуры необходимо усилить военнопатриотическую работу среди допризывной и призывной молодежи. По его мнению, также требует улучшения координация деятельности военкоматов, органов милиции и здравоохранения, всех причастных к работе городских и районных призывных комиссий со стороны местных органов власти.

По материалам http://www.region.mogilev.by/

КРЫЧАЎ

Андрэй Пархоменка

kontaktcentr@tut.by

Асяродзьдзе

Дзеля правядзення асабістага раследавання Вёску Нізкі Крычаўскага раёна наведаў Мікалай Скобелеў, намеснік камандуючага сухапутнымі войскамі па маральнапсіхалагічным забеспячэнні.

Ён сустрэўся са сваякамі ваеннаслужачага тэрміновай службы Аляксандра Давыдава, які загінуў у сваёй вайсковай частцы. Візіт стаўся магчымым дзякуючы масавай медыякампаніі, якую наладзілі беларускія дзяржаўныя і, у першую чаргу, недзяржаўныя, сродкі масавай інфармацыі.

Аляксандр Давыдаў, як лічыць яго маці, быў забіты да смерці сваім камандзірам  лейтэнантам Ётко. Зразумела, што гэты факт зацікаўленыя асобы адразу паспрабавалі прыхаваць.

Як зазначыў Мікалай Скобелеў, усе віноўныя панясуць пакаранне.

*************

Спадзяванні крычаўцаў на тое, што з сёлетняга сакавіка мясцовая раённая газета Ленінскі кліч стане самаакупнай, не спраўдзіліся.

Кіраўніцтва Крычава вырашыла, што ЛК не абыйсціся без грашовай падпіткі. 41 мільён  менавіта столькі закладзена ў раённы бюджэт на ўтрыманне афіцыйнага рупару дзяржаўнай ідэялогіі ў 2005 годзе.

І гэта пры тым, што рэдакцыя ўжо мае самую сучасную кампутарную ды выдавецкую тэхніку, амаль бясплатнае памяшканне ў цэнтры горада, аўтамабіль і безумоўную падтрымку ўладаў, якія сілавымі метадамі забяспечваюць большую частку падпіскі на Ленінскі Кліч.

*************

Вынікі пачатку комплекснай праверкі Дзяржкантролю на Крычаўшчыне ўражваюць  арыштаваны дырэктар Краснабудскага спіртзавода, а на галоўнага санітарнага ўрача раёна ўзбуджана крымінальная справа.

За няпоўныя два гады галоўным санітарным урачом не былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці 63 асобы, з якіх 55  службоўцы. У выніку іх дзейнасці дзяржава недаатрымала ў бюджэт ад сямі да дваццаці сямі мільёнаў рублёў.

Праверкай таксама выкрыты шматлікія парушэнні фінансавай дысцыпліны, якія характаразуюцца неабгрунтаванымі выплатамі заработнай платы і атрыманнем таварнаматэрыяльных каштоўнасцяў, скажэннем справаздачных звестак, а таксама пашкоджаннем джяржаўнай маёмасці.

*************

Абясшкоджаная ўзброеная банда, якая з пачатку года рабавала гарадскія магазіны.

Гэта не першая крычаўская банда, якая апошнім часам дзейнічала ў наваколлі. Яшчэ незабыліся ўспаміны пра рабаўнікоў, што залілі крывёю не толькі Крычаўшчыну, але і захад Расійскай Федэрацыі.

Тады бандытаў затрымалі магілёўскія ды мінскія аператыўнікі сумесна з расійскімі мафіёзі, якім тыя перайшлі дарогу. А начальнік крычаўскай міліцыі і яго першы намеснік. за халатнасць і непрафесіяналізм пазбавіліся пасадаў.

І вось аналагічная сітуацыя. Як зазначыў намеснік Магілёўскага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў (УУС) палкоўнік Барабанаў, затрыманне злодзеяў адбылося сіламі аператыўнай групы УУС. Яна была накіравана ў Крычаў зза працяглай бяздзейнасці супрацоўнікаў Крычаўскага РАУС. Гэтая група і правяла бліскучую аперацыю з пераапрананнем і сапраўдным тэатралізаваным прадстаўленнем, у выніку якой банда была абясшкоджаная. Некаторыя з крычаўскіх міліцыянтаў наказаны ў адпаведным парадку. Адзін з іх звольнены.

ГОРКІ

Асяродзьдзе

У Горацкай сельгасакадэміі скасаваная сыстэма праходжаньня за мяжой студэнцкіх вытворчых практык.

Паводле інфармацыі дэкана ў справе міжнародных сувязяў Сьвятланы Насковай, летась за мяжу выяжджала 600 студэнтаў, у асноўным на фэрмы ў Вялікабрытанію. Гэта для маладых людзей было легальнай магчымасьцю папрацаваць за мяжой, атрымаць досьвед і зарабіць грошы. Па словах Васіля Неўдаха, які выконвае абавязкі рэктара, у справах выезду за мяжу ад навучальнай установы ўжо нічога не залежыць і запэўнівае, што прафэсійная падрыхтоўка спэцыялістаў сельскай гаспадаркі ад скасаваньня замежных паездак не пацерпіць. Тыя студэнты, якія пасьпелі аформіць усе дакумэнты на выезд за мяжу, усё ж спадзяюцца, што на практыку яны сёлета паедуць. Тым больш, што за квіткі, візу і рабочую картку яны заплацілі прыстойныя грошы ад 600 даляраў.

Па матэрыялах www.svaboda.org

БЯЛЫНІЧЫ

Базыль Ліцьвіновіч

kosmas@tut.by

NGOs

Ідэалагічны аддзел і аддзел адукацыі райвыканкаму сумесна з Бялыніцкае краязнаўчае таварыства правялі краязнаўчыя чытанні Невядомыя старонкі вайны.

Удзел у іх прынялі каля трыццаці мясцовых краязнаўцаў з ліку настаўнікаў школ і вучняў. У некаторых даследаваннях былі агучаныя невядомыя факты з жыцця Бялыніччыны ў перыяд фашысцкай акупацыі.

Лепшыя матэрыялы ўдзельнікаў чытанняў увойдуць у чарговы нумар краязнаўчага выдання Бялыніцкі сшытак.

Асяродзьдзе

У Мінску на ўстаноўчым сходзе абвешчана аб утварэнні грамадскага аб'яднання Беларускае краязнаўчае таварыства, якое паводле зацверджанага Статута мае абласныя і раенныя структуры.заснавальнікаў. Старшынём рады абраны пісьменнік Анатоль Бутэвіч.

У склад рады ад Магілёўскай вобласці ўвайшоў краязнаўца з Бялыніч Міхась Карпечанка.

*************

Вечарынай памяці вядомага грамадскага дзеяча і рэжысера Валянціна Ермаловіча завяршыўся для бялынінцаў мінулы тыдзень.

У імпрэзе прынялі ўдзел пісьменнікі Вольга Іпатава і Сяргей Законнікаў, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, акадэмік Радзім Гарэцкі.

*************

Вядомы краснапольскі краязнаўца Леанід Лабаноўскі ў Мазырскім выдавецтве Белы вецер накладам у 150 паасобнікаў выдаў сваю чарговую, чатырнаццатую па ліку, кніжку Краснаполле ў промнях Чарнобыля.

На старонках гэтага ўнікальнага выдання асвятляюцца мясцовыя падзеі ад 26 красавіка 1986 года да сённяшняга дня.

Праз радыяцыйнае забруджванне памерлі 83 вёскі, а колькасць жыхароў раёну скарацілася амаль на 10 тысяч і цяпер не перавышае 14 тысяч чалавек.


АСІПОВІЧЫ

Рыгор Латышэвіч

karabel@narod.ru

ryhorlat@tut.by


Асяродзьдзе

Марнымі былі спадзевы жыхароў Асіповічаў на тое, што ўрэшце будзе дабудаваная Асіповіцкая раённай бальніца.

Гэтага не адбылося, нягледзячы нават на афіцыйнае паведамленне аб тым што даўгабуд ўнесены ў абласную інвестыцыйную праграму на 2005 год.

Паводле інфармацыі намесніка старшыні райвыканкама па капітальнаму будаўніцтву І. А. Трацяка, з абласнога бюджэту выдзяляецца каля 1 мільярда руб. на капітальны рамонт і рэканструкцыю старой бальніцы, а на дабудаванне новай патрабуецца 1 млрд.650 млн.руб.

*************

Рэалізацыя праграмы будаўніцтва жылля на сяле сутыкнулася з праблемай нястачы сродкаў.

Кошт кожнага дома фіксаваны18 тысяч даляраў. Але пры пастаянным павелічэнні кошту на будаўнічыя матэрыялы пры адносна невысокай інфляцыі беларускага рубля, асіповіцкія падрадчыкі адмаўляюцца ад шэрагу прадугледжаных праектам работ.

Так 28 дамоў былі пакінуты без хлявоў і яшчэ ў частцы пабудоў не праводзіліся ўнутраныя работы: паклейка шпалераў, фарбоўка падлогі і да т.п.

Разам з тым, за мінулы год здадзена 80 будынкаў, а за першыя месяцы 2005 года  28.


КРУГЛАЕ

Зінаіда Мілешчанка

krugloe53@mail.ru

Асяродзьдзе

К депутату районного Совета обратилась многодетная семья,пострадавшая от мошенничества чиновников.

В Круглянском районе более ста семей являются злостными неплательщиками за квартиру. Многодетной семье предложили обменять свою комнату в общежитии, где они проживали впятером, и оплатить жилищные долги людей, страдающих алкоголизмом. После того, как семья внесла деньги и в квартире был сделан ремонт, выяснилось, что обмен совершен с нарушением жилищного кодекса, без нотариального заверения.

Сейчас многодетной семье грозит выселение, не смотря на то, что ими уже выплачено более двух миллионов рублей чужого долга. Документы об обмене чиновники оставили у себя, бросив таким образом обманутую семью на произвол судьбы и суда.

Депутат проконсультировала пострадавшую семью и составила заявления в администрацию района.

*************

"Первоапрельскую" шутку сыграли представители власти с льнозаводским посёлком.

Районные клерки начали сбор подписей жителей посёлка на согласие об отключении их домов от отопительной системы, предложив поставить печи взамен.

Мотивация проста  нерентабельность системы отопления, и убытки коммунального хозяйства от содержания льнозаводской котельной.

Однако люди считают, что котлы понадобились для районной больницы.

Районную власть не смущает, что на посёлке живут в основном пенсионеры, которые просто не в состоянии поменять отопление: и материально, и физически. Ветераны льнозавода, заслужившие своим трудом это удобство, будут элементарно ограблены и поставлены на грань выживания.

*************

В нарушении всех законов о статусе депутата ни райсовет, ни работники коммунхоза, ни райисполком не дали ответ на депутатский запрос о перерасчёте завышенных за ноябрь и декабрь 2004 года коммунальных платежей на участке Зинаиды Милещенко

Депутат вынуждена подать заявление в прокуратуру.


Агляд заснаваны арганізацыяміудзельніцам і Магілёўскай інфармацыйнай сеткі ў ліпені 2001г.

Рэдактарка і карэктарка  Алеся Чыж

asmoh@mail.ru

Адказнасьць за дакладнасьць зьмешчанай у аглядзе інфармацыі нясуць аўтары паведамленьняў

5 красавіка 2005