ЕГУ запрашае на новую магістарскую праграму па публічнай палітыцы

Рэгіён:
01.09.2009

У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільнюс, Літва) да 5 верасня 2009 г. праходзіць прыём дакументаў на новую магістарскую праграму “Публічная палітыка”. 

 
Для ўдзелу ў праграме запрашаюцца грамадзяне Беларусі, якія маюць вышэйшую адукацыю ў галіне сацыяльна-гуманітарных навук, а таксама тыя, хто мае досвед працы ў сферах публічнай палітыкі і грамадзянскай супольнасці.
 
Навучанне будзе праходзіць на беларускай, рускай і англійскай мовах. Фармат навучання ўяўляе сабой камбінаванне вочных заняткаў у Вільнюсе і самастойнае выкананне заданняў праз сістэму дыстанцыйнага навучання. Тэрмін навучання ў магістратуры - 1,5 гады.
 
Прыём дакументаў ажыццяўляецца да 5 верасня 2009 года.
 
Больш падрабязна з праграмай можна пазнаёміцца на сайце Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта: http://bel.ehu.lt/studies/master/programs/fields/0013605/.
 
Для кантактаў:
Katsiaryna Radzko
Advertising Manager / Events Coordinator
European Humanities University
mob.: +370 64559618 (LT)
mob.: +375 29 6570895 (BY)
skype: katsiaryna_radzko

Nike News