Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны № 212 ад 29 чэрвеня 2006

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад Грамадзкага абяднаньня

Цэнтр Трэці сектар

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www: sektar.cjb.net

                                                         Выпуск 212                                                          

(29  чэрвеня 2006 г.)

Рэдактарка выпуска: Алеся Бяленік

У працы над выпускам бралі ўдзел Лана Руднік, Вітаўт Руднік, Аляксей Шота, Даря Гуштын, Павал Махінаў, Эльвіра Кучынская



Сёньня ў выпуску:

ГАРОДНЮ НАВЕДАЛІ ПРАДСТАЎНІКІ БАЖ 3

РАТУШЫ ПРЫСЬВЯЧАЕЦЦА 3

ПЕДАГОГ ЗЬ ВЯЛІКАЙ ЛІТАРЫ 4

КАЛІ ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА ЎЗЫХОДЗІЦЬ 4

МУЗЫЧНЫЯ ВЕЧАРЫНЫ Ў КАВЯРНІ КУФЭРАК 4

ПЛЕНЭР ІМЯ ЧЭСЛАВА НЕМЭНА 5

СПАБОР МІНІСТЭРСТВА ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ ПОЛЬШЧЫ 5

ЭГУ ЗАПРАШАЕ СТУДЭНТАЎ 6

МАГІСТАРСКАЕ НАВУЧАНЬНЕ ДЛЯ АКТЫВІСТАЎ НГА 6

СПАБОР РЭКЛЯМНЫХ БАНЭРАЎ І СЛОГАНУ ЭГУ 7

ЛЕТНІКІ Ў ІВЯНЦЫ І ЛЮБЧЫ 7

РАСКОПКІ НАД БЯРЭЗІНАЙ 8

ЭКАНАМІЧНЫЯ АДНОСІНЫ ВАЧЫМА ЖАНЧЫН 8

НЕ ПРАПУСЬЦІ АПОШНІ ТЭРМІН! 9


  Падзеі:

Гародню наведалі прадстаўнікі БАЖ

Прэзэнтацыя Кодэксу журналісцкай этыкі і яго абмеркаваньне адбыліся 22 чэрвеня ў Гародні ў памяшканьні ГА Таварыства Беларускай Школы.

На сустрэчу прыехалі прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў старшыня Камісіі па этыцы Сяргей Законьнікаў, кіраўнік Цэнтру прававой абароны СМІ Міхаіл Пастухоў і юрыст Юры Тапарашаў.

Асноўнай тэмай сустрэчы, на якой прысутнічалі мясцовыя журналісты і грамадзкія актывісты, быў Кодэкс журналісцкай этыкі, прыняты на VI зьезьдзе БАЖ.. На гэтую тэму выказаўся спадар Законьнікаў, пасьля чаго прысутныя пагадзіліся зь яго тэзай, што нельга забывацца на этыку нават у сёньняшніх цяжкіх умовах працы.

Міхаіл Пастухоў у сваю чаргу узгадаў юрыдычныя аспэкты працы журналіста, прывёў прыклады вырашэньня канфліктаў. Таксама ён паведаміў аб пошуку юрыстаў, ахвотных да абароны журналістаў у магчымых судовых справах.

Аляксей ШОТА

Ратушы прысьвячаецца

    Таварыства беларускай школы выдала брашуру, якая распавядае пра дзейнасьць грамадзкага абяднаньня Ратуша.

    Гарадзенскае абласное грамадзкае абяднаньне Ратуша працавала з красавіка 1996 па лістапад 2003. Матэрыялы аьсвятляюць увесь час дзейнасьці Ратушы. Чытач можа даведацца пра асьветніцкую і культурную дзейнасьць абяднаньня.

    Шмат увагі  надаецца асобам, якія  супрацоўнічалі і працавалі  з  гарадзенскай грамадзкай ініцыятывай.

     Тэкст да брашуры падрыхтаваў  гарадзенскі журналіст Антон Лабовіч.

    Наклад брашуры  100 асобнікаў.    

    Павал МАХІНАЎ

Педагог зь вялікай літары

      На сьвет выйшаў зборнік, які распавядае пра жыцьцё аднаго з самых таленавітых педагогаў Гарадзенскай вобласьці Уладзіміра Барана, бацькі Аляксандра Мілінкевіча.

      Уладзімір Баран  былы дырэктар СШ №1  Гародні, заслужаны настаўнік Беларусі, кавалер ордэнаў Леніна і Знаку Пашаны.

      Акрамя матэрыялаў пра жыцьцёвы шлях педагога,  у зборніку  размешчаныя ўспаміны сяброў і знаёмых людзей, якім давялося працаваць з Уладзімірам Іванавічам.

      Зборнік аздоблены фотаздымкамі з асабістых архіваў  сыноў  настаўніка Уладзіміра і Аляксандра Мілінкевічаў.

     Укладальнікам выданьня выступіў гарадзенскі журналіст Антон Лабовіч.

     Наклад зборніка  50 асобнікў.

     Павал МАХІНАЎ

Музычныя вечарыны ў кавярні Куфэрак

Жыхары і госьці Гародні па аўторках і пятніцах могуць слухаць канцэрты жывой музыкі гарадзенскіх выканаўцаў, што ладзяцца ва ўнутраным дворыку кавярні Куфэрак.

У аўторак гралі Элен и ребята і До Диез, у пятніцу будзе выступ Galafinol і Социум. У суботу 1 ліпеня зайграе гурт Stoptime, а ў аўторак 4 ліпеня Саша (Lenon) і Тихий час.

Пачатак а 20 гадзіне (але прыходзіць лепш на 20:30, бо раней ніколі не пачынаюць).

Пра наступныя канцэрты можна даведацца на гарадзенскім форуме, у адмыслова дзеля гэтага створанай тэме http://forum.grodno.net/cgi-bin/YaBB.pl?num=1151433246.

Аляксей ШОТА   

Пленэр імя Чэслава Немэна

  26 чэрвеня ў Гародні распачаўся пленэр імя Чэслава Немэна, які быў арганізаваны Таварыствам Польскіх Мастакоў.

Пленэр праводзіцца пад патранатам Генеральнага Консульства РП у Гародні. У пленэры ўдзельнічаюць мастакі з Польшчы, Летувы і Украіны. Галоўнай ідэяй пленэру зьяўляецца ушанаваньне памяці вялікага сьпевака і  кампазытара Чэслава Немэна.

  29 чэрвеня ўдзельнікі пленэру будуць маляваць у роднай вёсцы Чэслава Немэна, Старых Васілішках.

4 ліпеня ў гарадзенскай галерэі У Тызенгаўза  адбудзецца выстава прац мастакоў, што будзе зьяўляцца ушанаваньнем сусьветнага імя сьпевака і кампазытара Чэслава Немэна.

Падрыхтавала Эльвіра КУЧЫНСКАЯ

паводле www.belarus.pl

  Абвесткі:

Спабор Міністэрства Замежных Спраў Польшчы

Міністар замежных спраў Польшчы абвяшчае грантавы спабор, у якім могуць браць удзел беларускія НГА, што маюць партнэраў у Польшчы.

Мэтай спабору зьяўляецца развіцьцё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці.

Заяўкі на ўдзел у спаборы павінны падаваць польскія некамэрцыйныя арганізацыі. Праекты павінны быць накіраваныя на міжнароднае супрацоўніцтва з удзелам партнэраў зь іншых краін (у тым ліку зь Беларусі).

 Дадатковую інфармацыю пра спабор можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: www.msz.gov.pl

Апошні тэрмін падачы заяўкі 20 ліпеня.

Падрыхтавала Эльвіра КУЧЫНСКАЯ

ЭГУ запрашае студэнтаў

Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільні праводзіць набор студэнтаў у магістратуру і бакалаўрыят на 2006-2007 навучальны год.

Праграмы ЭГУ ня маюць аналягаў на постсавецкай прасторы. У навучаньні ўдзельнічаюць спэцыялісты зь Беларусі, Летувы ды іншых краін Усходняе і Цэнтральнае Эўропы, Эўразьвязу і ЗША. Заняткі праводзяцца на беларускай, рускай і іншых эўрапейскіх мовах. Таксама студэнты вывучаюць дзьве эўрапейскія і летувіскую мовы.

Час навучаньня ў магістратуры 2 гады, у бакалаўрыяце 4 гады. Пасьля сканчэньня студэнты атрымоўваюць летувіскія дыплёмы, якія прызнаюцца ў краінах Эўрапейскага Зьвязу.

Для азнаямленьня з ЭГУ абітурыенты і іх бацькі запрашаюцца прыняць удзел ў Днях адчыненых дзьвярэй 8 і 15 ліпеня 2006 г. Для ўдзелу неабходна падаць заяўку на адрас admission.b@ehu.lt

З агульнымі умовамі прыёму можна пазнаёміцца на вэб-пляцоўцы Эўрапейскага гуманітарнага унівэрсытэту: http://www.ehu.lt

Атрымаць кампэтэнтныя адказы на пытаньні можна на форуме http://www.segun.info/viewforum.php?f=12

Падрыхтаваў Аляксей ШОТА

паводле http://www.ehu.lt.

Магістарскае навучаньне для актывістаў НГА

Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільні абвяшчае прыём у магістратуру па паліталёгіі для лідараў і актывістаў няўрадавых арганізацыяў з атрыманьнем ступені магістра палітычных навук.

Праграма арыентаваная на асобаў, якія маюць базавую паліталягічную адукацыю і/або досьвед практычнай дзейнасьці ў грамадзкіх арганізацыях.

Тэрмін навучаньня 2 гады.

Навучаньне бясплатнае.

Апошні тэрмін падачы дакумэнтаў у электронным (сканаваным) выглядзе 20 ліпеня 2006 году па эл. пошце: admission.m.ngo@ehu-international.org.

За дадатковай інфармацыяй па праграме зьвяртайцеся на вэб-пляцоўку: http://www.ehu-international.org або па эл. пошце: admission.m@ehu-international.org.

Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК паводле http://www.ehu-international.org


Спабор рэклямных банэраў і слогану ЭГУ

Эўрапейскі гуманітарны унівэрсытэт абвяшчае пра пачатак спабору на стварэньне рэклямных банэраў і слогану ўнівэрсытэту.

 Тэрміны правядзеньня спабору 14 чэрвеня  2 ліпеня.

Да ўдзелу ў спаборы прымаюцца ўбудаваныя flash банэры (суадносіны бакоў 1:1, 1:5, 2:1, 8:1) і pop-up flash банэры (1:1; у межах ад 3:2 да 2:3).

Банэры могуць быць прысьвечаныя прыёмнай кампаніі, могуць рэклямаваць адзін кірунак дзейнасьці унівэрсытэту альбо ўсю сукупнасьць яго праграм. Памер банэра не павінен перавышаць 50 Кб.

За лепшыя банэры ў намінацыі pop-up (банэр, які ўсплывае) адна прэмія 100 эўра, у намінацыі flash (убудаваны банэр) чатыры прэміі па 80 эўра. За лепшы слоган  100 эўра.

Адзін аўтар мае права як удзельнічаць ва ўсіх намінацыях спабору, так і выстаўляць на спабор некалькі прац у кожнай намінацыі.

Для ўдзелу ў спаборы неабходна запоўніць заяўку і даслаць разам з працамі ў выглядзе аднаго архіўнага файла ў фармаце zip альбо rar па электроннай пошце на адрас: pir@ehu.lt. Імя архіва павінна супадаць з прозьвішчам удзельніка ў лацінскай транслітарацыі. Тэма ліста павінна ўтрымліваць словы banner contest.

Апошні тэрмін падачы заяўкі  2 ліпеня 2006 года.

Форму заяўкі і іншую інфармацыю можна знайсці на: http://www.ehu.lt/news/EHU_banner_and_slogan_contest2006_application.doc

Падрыхтаваў Аляксей ШОТА

Летнікі ў Івянцы і Любчы

Зьміцер Рагачоў з ГА Гісторыка плянуе зладзіць два буйныя летнікі.

Адзін зь іх пройдзе з 22 ліпеня па 13 жніўня пад Івянцом, дзе будуць праводзіцца аварыйныя працы на месцы колішняй сядзібы XVIII ст.

15-27 жніўня адбудзецца летнік у Любчы, галоўным арганізатарам якога выступіў кіраўнік Фонду Любчанскі замак Іван Пячынскі. Акрамя таго, атрыманы дазвол на раскопкі на тэрыторыі замчышча.

Запрашаюцца ўсе ахвотныя. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (029) 755-03-70, 654-65-59 (Зьміцер).

Падрыхтавала Эльвіра КУЧЫНСКАЯ

паводле выданьня Наша Ніва.


Раскопкі над Бярэзінай

З 30 ліпеня па 13 жніўня пройдзе моладзевая археалягічная экспэдыцыя на Жлобіншчыну.

Месца раскопак старажытнае гарадзішча каля вёскі Адрубы Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Экспэдыцыю ладзіць Сьветлагорская раённая арганізацыя ГА Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. Раскопкамі кіруе навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы 9-11 клясаў, студэнты, моладзь.

Усе зацікаўленыя могуць атрымаць дадатковую інфармацыю па тэлефонах: (02342) 4-25-50, (029) 709-04-33 Андрэй Музычэнка, (02342) 4-69-33 Марыяна Мірчук або па электроннай пошце: ekspedycyja@tut.by

Аб жаданьні ўзяць удзел у экспэдыцыі паведаміць да 15 ліпеня.

Падрыхтавала Эльвіра КУЧЫНСКАЯ

паводле выданьня Наша Ніва.

Эканамічныя адносіны вачыма жанчын

ГА Жаночы незалежны дэмакратычны рух запрашае прыняць удзел у семінары Праблемы жанчын Беларусі на рынку працы, які адбудзецца 13 ліпеня.

Мэта семінару: аналіз гендэрных праблем у сфэры працоўных адносінаў, фармаваньне агульнага бачаньня і стратэгіі па пераадоленьні дыскрымінацыі ў сфэры эканамічных адносінаў.

Тэмы семінару:

-  Гендэрная няроўнасьць у сфэры занятасьці ў Беларусі, праблемы жанчын на рынку працы.

- Крытэры распазнаваньня гендэрнай дыскрымінацыі ў сфэры эканомікі.

- Разьвіцьцё жаночага прадпрымальніцтва.

- Гендэрныя адрозьненьні ў адміністрацыйнай кареры і прыватным бізнэсе.

- Роўнасьць правоў і магчымасьцяў для жанчын у эканоміцы: роля дзяржавы і грамадзянскай супольнасьці.

Для ўдзелу ў семінары запрашаюцца прадстаўнікі НГА, цэнтраў сацыяльнай абароны, кадравых агенцыяў і цэнтраў занятасьці.

Для ўдзелу ў семінары неабходна запоўніць і даслаць заяўку не пазьней, як 10 ліпеня, па факсе: 224-41-59 або па эл. пошце: wcdmb@user.unibel.by.

За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэлефонах:

8 (017) 224-41-59, 8 (029) 156-87-53, 8 (029) 6-210-710.

Форму заяўкі можна атрымаць, даслаўшы запыт на эл. пошту: wcdmb@user.unibel.by.

Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК



 

Не спазьніся!

Не прапусьці апошні тэрмін!

Праект Адкрытая школа мясцовай супольнасцьці-2.

Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя грамадзяне (актывісты НГА, настаўнікі сярэдніх школ, супрацоўнікі Дамоў культуры, цэнтраў сацыяльнай дапамогі насельніцтву і г.д.), зацікаўленыя ў павышэньні якасьці жыцьця і сацыяльнай працы ў сваёй мясцовасьці.

Арганізатары: ГА Цэнтр Трэці сектар.

Час правядзеньня: 13-16 ліпеня.

Апошні тэрмін падачы заяўкі 30 чэрвеня.

Дадатковую інфармацыю  запытвайце па адрасе: trecisektar@yahoo.com, ці па тэл. (0-29) 284-77-99 (Лана Руднік).

Трэнінг па інавацыйных метадах навучання, асаблівасцях падрыхтоўкі і правядзення заняткаў па правах чалавека.

Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі сярэдніх школ, а таксама прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў Рэспублікі Беларусь, зацікаўленыя ў авалоданні іннавацыйнымі метадамі выкладання прадметаў Чалавек. Грамадства. Дзяржава, Правы чалавека, Асновы права.

Арганізатары: Санкт-Пецярбургскі інстытут права імя Прынца П.Г.Альдэнбургскага.

Месца правядзеньня: ваколіцы Санкт-Пецярбурга (Расія) з 7 па 13 жніўня.

Апошні тэрмін падачы заяўкі 30 чэрвеня.

Дадатковую інфармацыю  запытвайце па адрасе: sieminar2006@list.ru, ці па факсе ў Санкт-Пецярбургу (812) 324-88-36.

Трэнінг па інавацыйных метадах навучання, асаблівасцях падрыхтоўкі і правядзення заняткаў па праграме Права на кожны дзень/Street Law.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі юрыдычных клінік вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь (выкладчыкі, адміністратары і студэнты), якія ўжо займаюцца, альбо плануюць распачаць праграму Права на кожны дзень/Street Law.

Арганізатары: Санкт-Пецярбургскі інстытут права імя Прынца П.Г.Альдэнбургскага.

Месца правядзеньня: ваколіцы Санкт-Пецярбурга (Расія) з 16 па 22 жніўня.

Апошні тэрмін падачы заяўкі 30 чэрвеня.

Дадатковую інфармацыю  запытвайце па адрасе: sieminar2006@list.ru, ці па факсе ў Санкт-Пецярбургу (812) 324-88-36.

Спабор «Перамены ў рэгіёне  RITA (Region in Transition)»

 Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у падпраграме «Найлепшы польскі досьвед» 15 кастрычніка.

Найбліжэйшы тэрмін падачы заявак на ўдзел у падпраграме «Лакальнае супрацоўніцтва» 15 верасьня.

Дадатковую інфармацыю шукайце на вэб-пляцоўцы http://www.rita.edudemo.org.pl

 

Спабор міні-грантаў для Гарадзеншчыны ў межах Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўраду Нямеччыны.

Апошні тэрмін падачы заявак адчынены.

Дадатковую інфармацыю пытайце ў Франца Мамуля (frants_m@mail.ru, frants_m@tut.by)


30 чэрвеня 2006