"Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю № 30 (178) 04/10-10/10/05

Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю

інфармацыйны агляд № 30 (178)04 10/10/05


У аглядзе навіны з Магілёва, Бабруйску, Горак, Бялыніч, Круглага

агляд рэгіянальных медыяў і інтэрнэту

МАГIЛЁЎ

Андрэй Белагубаў

Паштовая скрынка (актуальнае для беларускага сьвету NGO)

Организация «Межкультурный Центр ("Interkulturelles Zentrum")» (Австрия, Вена) и Фонд «Асперн» (Украина, Киев) предлагает принять участие в семинаре по налаживанию контактов «youthNET (Молодежная сеть)», который пройдёт в Киеве с 21 по 27 ноября 2005 года.

Проект «youthNET (Молодежная сеть)», направлен на развитие сотрудничества молодежных организаций в сфере работы с молодежью: создание совместных международных проектов, развитие неформального и межкультурного обучения в Беларуси, Украине и России, а также между этими странами и странами Европейского Союза. Более подробную информацию о проекте вы можете получить на сайте:http://www.iz.or.at или у организациипартнера «Межкультурного Центра»  общественной организации «Молодежный образовательный центр «Фиальта» по тел. (017) 222 78 73, контактное лицо Марина Корж (marisha.fialta@gmail.com).

*************

Нефармальная сетка грамадзкіх аб'яднаньняў  Арганізацыі грамадзянскай адукацыі (АГА) абвяшчае спабор на ўдзел у навучальным курсе Разьвіцьцё грамадзянскай адукацыі ў сучаснай Беларусі.

Спабор абвешчаны ў межах праекту Разьвіцьцё скаардынаванай сыстэмы праграмаў і паслугаў у сфэры грамадзянскай адукацыі ў Беларусі, які рэалізоўваецца АГА сумесна з Institut fur Internationale Zusammenarbeit des Deutschen VolkshochschulVerbandes e.V, Нямеччына.

У спаборы могуць удзельнічаць лідэры, трэнэры грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў, якія маюць досьвед адукацыйнай дзейнасьці ў трэцім сэктары, альбо рэалізоўвалі праграмы і праекты ў сфэры грамадзянскай адукацыі для сваіх мэтавых групаў.

Умовы ўдзелу ў спаборы:

  • удзел пераважна двух чалавек ад арганізацыі
  • адбор ўдзельнікаў на аснове запоўненых анкет
  • абавязковы ўдзел ад пачатку да канца курса
  • курс праводзіцца ў Беларусі
  • арганізатары аплачваюць выдаткі, зьвязаныя з пражываньнем, харчаваньнем і праездам удзельнікаў
  • удзельнікі робяць арганізацыйны ўнёсак у памеры 10 000 бел. рублёў.

Для ўдзелу ў спаборы неабходна даслаць запоўненую анкету на адрас:civic_education@tut.by, альбо на паштовую скрыню: Мінск, 220028, ас 63, альбо па факсе: (017) 2981659.

Апошні тэрмін падачы анкеты  12 кастрычніка, а 18 гадзіне.

Форму анкеты можна атрымаць, празi.sukhy@tut.by, альбо тэл. (029) 7778111, кантактная асоба  Ірына Сухій, а таксамаu.vialichka@tut.by, ці (029) 6120973Улад Вялічка.

Паводле Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад Грамадзкага аб'яднаньня Цэнтр Трэці сектар,

NGOs

Адбыліся справаздачнавыбарчыя канфэрэнцыі Магілёўскіх гарадзкой і абласной арганізацыяў грамадзкага аб'яднаньня Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. Кіраўніком гарадзкой арганізацыі абраны 28гадовы Алег Дзьячкоў, намаганьнямі якога культурніцкае жыцьцё Магілёва поўнілася разнастайнымі ды арыгінальнымі мерапрыемствамі. Кіраўніком абласной арганізацыі абраны Валадар Цурпанаў, вядомы дзеяч нацыянальнага руху ў Магілёве з прынцыповым поглядам на пэрспэктывы разьвіцьця, у тым ліку суполак ТБМ. Кардынальныя зьмены зьведалі Рады двух арганізацыяў. Удзельнікі канфэрэнцыяў абралі дэлегатаў на зьезд ТБМ.

Лейтматывам двух канфэрэнцыяў сталася канстатацыя факту, што чыннасьць арганізацыяў за справаздачным пэрыядам трымалася адно на высілках асобных яе сяброў. Выкрыцьцё хібаў аднак не зьвялося да самабічаваньня і абвінавачваньня кіраўніцтва ў няздатнасьці арганізоўваць працэс. У выступах дэлегаты казалі пра магчымасьці актывізацыі суполак ТБМ і рэсурсах уплыву на моўную сытуацыю ў Магілёве і вобласьці. У шэрагу прапановаў называліся праца з моладзьдзю, узаемадзеяньне з структурамі выканаўчае ўлады, якія паводле сваіх функцыяў абавязаныя ня толькі прыслухоўвацца, але садзейнічаць ажыцьцяўленьню ініцыятываў грамадзянаў. Тут жа гучалі словы на карысьць наладжваньня масткоў паразуменьня зь мясцовай прэсай, дарма, што ў Магілёве, яна адно дзяржаўная. Кожная агучаная прапанова жывілася канкрэтнымі пазытыўнымі прыкладамі. Так, у працы з моладзьдзю казалі пра стварэньне моладзевых клюбаў, якія надзвычай папулярныя ў асяродзьдзі беларускамоўнае моладзі. А ўзаемадзеяньне з выканаўчай ўладай дало магчымасьць правесьці шэраг запамінальных мерапрыемстваў, сярод якіх сьвяткаваньне 10годзьдзя клюбу Чароўны ўспамін ды вечарына памяці па Валянціну Ермаловічу.

На канфэрэнцыях былі адзначаныя традыцыйныя мерапрыемствы суполак ТБМ. У Магілёве, правядзеньне штогадовай матэматычнай алімпіяды Беларускае пяціборства, якая зьбірае ўдзельнікаў з усяе вобласьці, ды рэгулярныя наведваньні навучальных установаў зь перасоўнымі выставамі Сьцяжынамі Максыма кніжніка ды Архітэктура Беларусі: веліч і страты. У Бабруйску  традыцыйнае Вольнае вогнішча. Адзначалася чыннасьць суполак ТБМ у Шклове ды Асіповічах.

Сярод ня ўдачаў называліся адсутнасьць пазытыўнага выніку па арганізацыі беларускамоўных клясаў.. Ня высьветленай засталася і ўкладзеная ў найменьне сутнасьць нацыянальнай гімназіі, якая дзеіць у Магілёве, на базе аднае з гарадзкіх школ, дзе не ўдалося арганізаваць беларускамоўную клясу.

Крытыкавалі дэлегаты практыку навязваньня чальцам суполак падпіскі на газэту ТБМ Наша слова. Выступоўцы наракалі на дрэнную якасьць інфармацыйнага прадукту, і тут жа з прыкрасьцю даводзілі што няма рэальных вагароў уплыву на паляпшэньне газэты.

Дыскусійным выдалася пытаньне бліжэйшых пэрспэктываў разьвіцьця магілёўскіх структур ТБМ у сьвятле адбытага Кангрэсу дэмакратычных сілаў Беларусі і падзеяў 2006 году. Частка дэлегатаў у сваіх довадах трымалася статутных палажэньняў і акцэнтавала ўвагу на культурнаасьветніцкай дзейнасьці. Іх апанэнты ж казалі пра неабходнасьць больш актыўнага ўключэньня суполак ТБМ у грамадзкапалітычныя працэсы. Унікнуць гэтых працэсаў, маўляў, ня ўдасца. Па ўсім відаць, што гэтая дыскусія застанецца актуальнай ня толькі для сяброў ТБМ, прынамсі цягам бліжэйшага году.

*************

Грамадскае аб'яднанне Лекарскі саюз правяло семінар для супрацоўнікаў раённых бібліятэк Магілёўскай вобласці Здаровы лад жыцця  важнае пытанне культуры чалавека. Семінар  трэцці з цыклу падобных, зладжаных у рамках праекту Думаючы пра цяперашняе і будучае пакаленні, які падтрыманы Ўпраўленнем па супрацоўніцтве Швейцарскай Канфедэрацыі.

Супрацоўнікі санітарных і медычных служб азнаёмілі ўдзельнікаў з сітуацыяй на забруджаных радыёнуклідамі тэрыторыях і правіламі пражывання ва ўмовах радыяцыйнага ўздзеяння. Супрацоўнікам бібліятэк былі прапанаваны метады данясення да насельніцтва неабходнай і актуальнай інфармацыі. Тут жа не каторыя спосабы былі апрабаваныя ў ходзе ролевай гульні.

Сымон Глазштэйн

*************

У межах падрыхтоўкі да Форума моладзевых арганізацыяў старшыня Прэзыдыюма Беларускага саюза моладзевых і дзіцячых грамадзкіх аб'яднаньняў РАДА Сьвятлана Каралёва наведала Магілёў, дзе сустрэлася зь лідэрамі шэрагу мясцовых моладзевых НДА.

Спня Каралёва прэзэнтавала асноўныя палажэньні альтэрнатыўнай моладзевай палітыкі, якая была сфармулявана актывістамі моладзевых арганізацыяў у ходзе навучальнага курса Акадэмія першых. У сваю чаргу, прысутныя на сустрэчы актывісты НДА выказалі сваё бачаньне сытуацыі ў моладзевым сэктары недзяржаўных арганізацыяў.

Асяродзьдзе

Знаны магілёўскі фотамайстар Аляксандар Ліцін адзначыў сваё пяцідзесяцігодзьдзе выставай Простыя рэчы. На прэзэнтацыю сабралася паўнюткая заля аматараў фатаграфіі дзеля таго, каб павіншаваць юбіляра.

Творчасьць Аляксандра Ліціна прасякнутая моцным сацыяльным гучаньнем. Увага да чалавека, да ягонай нутраной таямніцы і месца ў жыцьці, прысутнічае ў работах майстра незалежна ад жанру. Пазнавальнасьць работ Аляксандра Ліціна  у дынамічным сюжэце і тварах пэрсанажаў, у якіх зафіксаваны зьменлівы характар рэчаіснасьці. Няпростае жыцьцё складаецца з простых рэчаў,даводзіць у сваіх работах сп. Ліцін.

Знакавым, у творчасьці Аляксандра Ліціна, застаецца фотаальбом Краіна ілюзіяў. На фотаілюстрацыях зафіксаваныя ўсё тыя ж твары, рух часу і трансфармацыі, выкліканыя гэтым рухам.

Чыннасьць Аляксандра Ліціна не абмяжоўваецца толькі ўласнай творчасьцю. Майстар актыўна дапамагае прасоўваць мастацкія таленты: жывапісцаў і скульптараў, паэтаў і пісьменьнікаў, а таксама арганізуе выставы, вечарыны, пленэры.

Апошнія гады Аляксандар Ліцін працуе ў магілёўскай габрэйскай грамадзе. Ён адзін з заснавальнікаў і актыўных чальцоў грамадзкай ініцыятывы Урокі Галакосту. Яшчэ адзін вынік габрэйскага кірунку кніга Нарысы з гісторыі магілёўскага габрэйства. Выдадзены першы том, які асьвятляе падзеі да 1917 г., рыхтуецца выданьне 2 і 3 тамоў.

Аляксандар Ліцін заснавальнік і актыўны сябар Магілёўскага грамадзкага аб'яднаньня Кола сяброў.

Агляд магілёўскіх медыяў і інтэрнэту

Падрыхтаваў Андрэй Белагубаў

NGOs

У 35м нумары тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва зьмешчаная публікацыя, прысьвечаная сайту Магілёўскай арганізацыі руху ЗУБР. Арыгінальны тэкст публікацыі на сайцеhttp://zubrmogilev.com.ru. Тут жа спасылка на тыднёвік Ніва.

Асяродзьдзе

Сусьветны банк абмяркоўвае магчымасьць адкрыцьця для Беларусі крэдытнай лініі на суму 50 млн. даляраў ЗША дзеля рэалізацыі праекта па газыфікацыі раёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскае АЭС.

Паводле сайту Магілёўскага аблвыканкаму (http://www.region.mogilev.by/), асноўнай мэтай праекту будзе газыфікацыя прыватных дамоў у раёнах Гомельшчыны, Магілёўшчыны, Берасьцейшчыны. Мяркуецца, што ў 2006 годзе будзе асвоена 6 млн. даляраў крэдытных рэсурсаў.

*************

Пятая спартакіяда інвалідаў на вазках з удзелам каманд зь Беларусі, Расіі, Украіны, Летувы і Нямеччыны стартавала ў Магілёве.

Паводле Магілёўскай арганізацыі рэабілітацыі і спорту інвалідаў на вазках у спартакіядзе ўзяло ўдзел каля 150 спартоўцаў. Спаборніцтвы адбываюцца ў васьмі відах спорту, ў тым ліку, у гонках на вазках, армрэстлінгу, боўлінгу, стральбе з пнэўматычнае зброі.

У межах спартакіяды мае быць падпісана дамова аб супрацоўніцтве і разьвіцьці інваліднага спорту між Магілёўскай арганізацыі рэабілітацыі і спорту інвалідаў на вазках і каардынацыйнай Радай па справах інвалідаў пры урадзе Масквы.

Паводле http://www.region.mogilev.by/

БАБРУЙСК

Надзея Лісоўская

pishy@tut.by

NGOs

Сёлета гарадское таварыства інвалідаў не змагло забяспечыць членаў арганізацыі бясплатнай гароднінай.

Сельгаспрадпрыемствы раёна адмаўляюцца аказваць дапамогу грамадзкім арганізацыям з прычыны таго, што да іх, у якасці падшэфных, замацаваны дзяржаўныя ўстановы кшталту сацыяльных прытулкаў, школ ды бальніц.

У мінулыя гады гарадское таварыства размяркоўвала сярод сваіх інвалідаў да 20 тон бясплатнай бульбы ды па 7 тон буракоў і морквы.

*************

Сваё 20годдзе адзначыла грамадзкае аб'яднанне Бабруйская гарадская дзіцячаюнацкая ўзорная студыя выяўленчага мастацтва Вясёлка.

На ўрачыстасць у гарадскім тэатры сабраліся выпускнікі розных гадоў Вясёлкі, а таксама тыя, хто спрычыніўся да станаўлення і развіцця арганізацыі.

Да юбілею студыі прымеркавана і выстава юных мастакоў Мая Зямля  наша Зямля, урачыстае адкрыццё якой адбылося тым жа днём.

Асяродзьдзе

З 1 кастрычніка спыніў працу гарадскі малаказавод. Усіх работнікаў прымусова адправілі ў бестэрміновы адпачынак з захаваннем двух трацін акладу.

У апошняй палове верасня ў гарадскім гандлі выявілася нястача малака бабруйскай вытворчасці.

Калі ў мінулыя гады, згодна пастанове гарвыканкама крамы прымусова павінны былі аддаваць перавагу свайму малаку, дык сёлета сітуацыя змянілася. Бабруйскага малака стала менш.

Наогул апошнім часам купіць малако вечарам стала праблематычна. Усю восень на прылаўках гарадскіх магазінаў былі ў асноўным прывазныя малочныя прадукты з Магілёва, Брэста ці Ваўкавыска.

Бабруйскі гармалзавод у стане перапрацоўваць да 80 тон малака ў суткі. Але паступленне яго скарацілася да 15 тон, і то ў асноўным гэта было малако ад насельніцтва. Сельскія гаспадаркі палічылі для сябе эканамічна больш выгадным вазіць малако ў Рагачоў альбо Магілёў, бо бабруйскі малаказавод не ў стане быў рабіць перадплату.

Пасля рашэння аблвыканкама, аб перадачы Бабруйскага гармалзавода ў падпарадкаванне Асіповічам працоўны калектыў прадпрыемства застаўся беспрацоўным.

Як доўга працягнецца пярэрва, кіраўніцтва гармалзавода на сёння сказаць не бярэцца.А пакуль работнікі гармалзавода шукаюць рады ў бабруйскіх газетах.


*************

Традыцыйна кожны год сіроты са школ  інтэрнатаў Мсціслава, Хоцімска, Бабруйска працягваюць навучанне ў Бабруйскім прафтэхвучылішчы №213. Сёлета такіх 36 падлеткаў

Але ж, з пераходам у вучылішча, праблемы сацыяльнай інфантыльнасці гэтых дзяцей не заканчваюцца. Грошы, якія ім выплачвае дзяржава, часцяком ідуць на набыццё алкаголю.

Навучальны год толькі пачаўся, а на базе БГПТУ213 ужо прайшло выяздное судовае паседжанне, на якім сірот часткова абмежавалі ў дзеяздольнасці. На падставе пададзенага вучылішчам хадайніцтва кантроль за расходваннем грошай сіротамі ўскладзены на майстроў вучэльні.

ГОРКІ

Эдуард Брокараў

dnescer@tut.by

Асяродзьдзе

Вышла в свет книга стихотворных миниатюр горецкого журналиста Михаила Власенко. В ней более тысячи стихотворных миниатюр, в которых автор с юмором описывает свои взгляды на жизнь.

Ветеран журналистики, до сих пор сотрудничавший с газетой «Региональные ведомости», издал ее на собственные средства в Могилевской областной типографии тиражом 1000 экземпляров.

В то же время, согласно налоговому законодательству, автор не имеет права самостоятельно реализовывать принадлежащий ему продукт собственного труда. В налоговой инспекции, на вопрос, каким образом человек, написавший и издавший книгу может её распространять, ничего вразумительного не ответили, пообещав «проконсультироваться».

*************

В БГСХА произведен ряд кадровых перестановок на ключевых должностях. Так, проректором по воспитательной работе назначен Александр Чечеткин, работавший ранее деканом бухфака. Главными направлениями своей работы Александр Чечеткин назвал развитие самостоятельности студенческих общественных организаций, культуры и здоровья студентов.

Одним из первых шагов нового проректора было обращение к районным властям с просьбой запретить курение в кафе и ресторанах города, основными посетителями которых являются студенты БГСХА.

БЯЛЫНІЧЫ

Базыль Ліцьвіновіч

makr@tut.by

NGOs

Вечарына памяці па Віктару Хаўратовічу  аўтару паэтычных зборнікаў Сонца на кельме і Зямныя колеры і гукі, першаму старшыні рады Бялыніцкай раённай арганізацыі ТБМ імя Ф.Скарыны  адбылася з ініцыятывы адміністрацыі ПМК241, у якой працаваў паэт майстрам. Вечарына адбылася ў Палацы культуры гэтай будаўнічай арганізацыі.

Актыўны ўдзел у ёй узялі сябры Бялыніцкага краязнаўчага таварыства, работнікі раённага Цэнтра культуры і мясцовыя літаратары  Ала Войлакава, Васіль Дзеравяшка, Міхась Радоўскі і іншыя.

Намеснік дырэктара ПМК241 па ідэалагічнай рабоце Таццяна Лісоўская, запэўніла прысутных, што да дня народзінаў Віктара Хаўратовіча на сцяне доме, па вуліцы Мічурына, у Бялынічах, дзе жыў паэт, будзе ўсталявана мемарыяльная дошка. Жыццю і творчасці паэта прысвечана некалькі старонак у Летапісе ПМК241.


Асяродзьдзе

На базе Цяхцінскага комплексу школасад адкрыты першы ў раёне вясковы пункт карэкцыйнапедагагічнай дапамогі.

Асноўнымі задачамі яго з'яўляюцца стварэнне для падлеткаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця неабходных умоў для атрымання адукацыі, іх сацыяльнай адаптацыі ды інтэграцыі ў грамадства.


*************

На старонках газеты Зара над Друццю змешчаны ліст жыхара Бялынічаў М. Кохана Чаму я стаў самым злосным неплацельшчыкам камунальных паслуг.

У ім пенсіянер расказвае, што яшчэ ў 2002 годзе ён звярнуўся ў камунгас, каб адрамантаваць акно ў сваёй прыватызаванай кватэры. Камунгас зрабіць гэта адмовіўся. У сваю чаргу, пакрыўджаны бялынічанін таксама адмовіўся аплачваць камунгасаўскія квіткі з налічэннямі на рамонт і тэхабслугоўванне жылля і пісьмова запатрабаваў ад дырэкцыі жылкамгаса вярнуць выплачаныя ім раней грошы.

КРУГЛАЕ

Зінаіда Мілешчанка

krugloe53@mail.ru

Дзёньнік дэпутаткі Зінаіды Мілешчанкі

К депутату районного Совета Зинаиде Милещенко обратились жители многоквартирных домов с просьбой, помочь им отстоять огороды, которыми они пользуются более 25 лет. Дело в том, что эти участки не нравятся председателю райисполкома Гоборову Д.Д., который решил на их месте посеять траву.

В этих старых домах проживают в основном пенсионеры, которые лишаются возможности заниматься огородничеством и, тем самым помогать себе прожить в это тяжёлое время. Депутат проконсультировала граждан и помогла составить ряд документовобращений в вышестоящие органы, хотя дома расположены и не на её участке.

*************

К депутату районного Совета Зинаиде Милещенко обратилась работница Круглянского райсобеса с жалобой на действия работников ЖКХ, которые отключили за неуплату квартирных платежей у инвалида 1 группы электроэнергию. Как выяснилось, больная женщина до сих пор не смогла рассчитаться с долгами за коммунальные услуги с ЖКХ, так как у неё трёхкомнатная квартира, а пенсия небольшая. Однако, за газ и электричество оплата производилась своевременно. Это уже не первое нарушение законности со стороны дирекции ЖКХ. О нарушении было заявлено в районную прокуратуру, которая обещала разобраться в данном вопросе.


Асяродзьдзе

В Круглянском райисполкоме, управляющая делами райисполкома провела учёбу с начальниками, специалистами управлений и отделов райисполкома и активом общественных организаций. Тема лекций: "Роли средств массовой информации в консолидации общества, формирование массового общественного сознания". Как выразились некоторые слушатели, нас пытаются убедить, что шагать в ногу  это единственное правильное решение. Но чиновники не учитывают, что затянувшийся переходный период сродни мосту, где "шагание" в ногу может служить причиной обвала самой переправы".

Агляд заснаваны арганізацыяміўдзельніцам і Магілёўскай інфармацыйнай сеткі ў ліпені 2001 г.

Часткова архіў рассылкі на сайце http://ngo.by/ru/news/mogilev

поўны архіў у выдаўцоў

178 нумар дасланы 350ці адрасатам

Заўвагі і прапановы па зьмесьце агляду чакайма на адрас asmoh@mail.ru

Адказнасьць за дакладнасьць зьмешчанай у аглядзе інфармацыі нясуць аўтары паведамленьняў

Карэктарка  Галка Кліменкова

Выканаўца абавязкаў рэдактара  Андрэй Белагубаў

12 кастрычніка 2005