Дзеяслоўны конкурс

Рэгіён:
10.02.2009

№21-22 (2947-2948) 10.02.09  Літаратурна-мастацкі часопіс "Дзеяслоў" праводзіць конкурс літаратурна-крытычных твораў на тэму: "Беларуская літаратура ХХІ стагоддзя: постаці, тэндэнцыі, перспектывы".

На конкурс, вынікі якога будуць ацэненыя аўтарытэтным журы ў складзе Сяргея Дубаўца, Ірыны Шаўляковай, Міхася Тычыны, Алеся Пашкевіча, Анатоля Івашчанкі, прымаюцца літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ, рэцэнзіі, якія асвятляюць сучасны літаратурны працэс. Да ўдзелу запрашаюцца сталыя і маладыя крытыкі ды літаратуразнаўцы.

Для пераможцаў конкурсу будзе зладжаны семінар з майстар-класамі вядомых беларускіх літаратараў і крытыкаў. Па выніках конкурсу будзе выдадзена кніга.

Тэрмін падачы матэрыялаў: да 1 верасня 2009 года.

Дасылайце літаратурна-крытычныя творы на электронны адрас: dzieja-konkurs@tut.by, на паштовы: 220025, г.Мінск-25, а/с 91 (з пазнакай "На конкурс").

 

adidas NMD kaufen