Пуцявод па правах чалавека

«Пуцявод па правах чалавека» выйшаў у сьвет у межах беларуска-польскага праекта для настаўнікаў і актывістаў грамадзкага руху, якія займаюцца прававой адукацыяй. Дапаможнік утрымлівае сцэнары заняткаў па правах чалавека, а таксама дапаможную інфармацыю па гэтай тэме. «Навучаньне правам чалавека часта вымагае ўкладаньня сіл, ламаньня стэрэятыпаў і дэманстрацыі іх карысьці для паляпшэньня нашага жыцьця ў сучасным сьвеце. Мы лічым, што выданьне «Пуцявода» будзе дзейсным у рэалізацыі гэтай мары» — пішуць ва ўводзінах да выданьня яго рэдактары Яраслаў Рушэўскі (Польшча) і Натальля Ваўчэцкая (Беларусь).

Вітаўт Руднік

24 снежня 2005