Foundation for International Environmental Law and Development (FIELD) (Фонд міжнароднага экалагічнага заканадаўства і развіцця)

 

Паштовы адрас:
FIELD
3 Endsleigh Street
London
WC1H 0DD
United Kingdom
 
Тэл.: +44 (0)20 7872 7200
Факс:  +44 (0)20 7388 2826
Вэб-сайт:  http://www.field.org.uk/
Эл.пошта: field@field.org.uk
 
Для кантактаў:
Джой Хіварынен (Joy Hyvarinen), дырэктар
 
Анна Каркліна (Anna Karklina), адміністратар праграм
 
Мэты дзейнасці Фонду:
FIELD – гэта група юрыстаў – спецыялістаў міжнароднага права, якія аказваюць дапамогу краінам, супольнасцям і ініцыятывам у іх намаганнях па ўдасканаленню міжнароднага экалагічнага заканадаўства.
 
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
Наступныя накірункі з’яўляюцца прыярытэтнымі для Фонда:
  • Экалагічная справядлівасць, дасканалае міжнароднае экалагічнае заканадаўства і міжнародныя экалагічныя ўстановы;
  • Падтрымка няўрадавых арганізацый, груп, навучанне (у тым ліку – працаўнікоў дзяржаўных устаноў), кансультацыі;
  • Даследванні ў галіне міжнароднага права, палітыкі і націянальнай практыкі.
Віды падтрымкі:
·        Гранты;
·        Стыпендыі на навучанне;
·        Семінары;
·        Кансультацыі.
 
Як падаваць заяўку:
Фонд прымае заяўкі на навучанне ў рамках праграмы інтэрнатуры для атрымання тэарэтычных і практычных ведаў па ахове навакольнага асяроддзя і ўстойліваму развіццю.
Тэрмін навучання – прыкладна тры месяцы. Перавага надаецца аспірантам ці асобам з адпаведным вопытам, якія маюць юрыдычную адукацыю, валодаюць англійскай мовай, з’яўляюцца карыстальнікамі камп’ютара (MS Office, MS Word, Internet).
 
Інтэрны працуюць у наступных трох напрамках:
    • Змены клімату, энэргетыка;
    • Біа-разнастайнасць і марская экалогія;
    • Таргоўля, інвестыцыі, устойлівае развіццё.
Форма заяўкі на ўдзел у праграме размешчана на сайце: (Application ).form
 
Тэрміны падачы заявак:
Зіма-вясна (студзень/люты – красавік/май)
Заяўкі прымаюцца да 31 кастрычніка 2009 г.
Лета (май – жнівень/верасень)
Заяўкі прымаюцца да 31 студзеня 2010 г.
Восень (верасень/кастрычнік – снежань)
Заяўкі прымаюцца да 31 мая 2010 г.
 
Патрабаванні да афармлення дакументаў глядзіце на сайце Фонда.
 
Куды адсылаць заяўку:
 
19 кастрычніка 2009