Цэнтр дабрачыннасці і грамадзянскай супольнасці пачынае прыем заявак на ўдзел у праграме Fall 2009 Senior International Fellows Program

Рэгіён:
07.05.2009

Center on Philanthropy and Civil Society (Цэнтр дабрачыннасці і грамадзянскай супольнасці), які існуе на базе The Graduate Center of The City University of New York, абвяшчае прыем заявак на ўдзел у Праграме Fall 2009 Senior International Fellows Program, якая пройдзе з 19 кастрычніка 2009 па 13 лістапада 2009. Праграма прадугледжвае магчымасць прафесійнага развіцця працаўнікоў трэцяга сектара з ліку тых, якія могуць уплываць на працэсы прыняцця рашэнняў. Тэма праграмы 2009 года – грамадзянскія фонды. Таксама будуць разгладацца пытанні і прапановы па пытанням дабрачыннасці ў межах дыяспары. Мэта праграмы – садзейнічанне развіццю трэцяга сектара ў краінах удзельнікаў праграмы.

Патрабаванні да ўдзельнікаў: узрост болей за 35 гадоў; добрае валоданне англійскай мовай. Удзельнікамі могуць быць грамадзяне любых краін, акрамя Злучаных Штатаў.
 
Патрабаванні да формы і зместу заяўкі, іншую неабходную інфармацыю для ўдзелу ў праграме глядзі на сайце Фонда.
 
Як падаваць заяўку:
Заяўку на ўдзел у Senior International Fellows Program неабходна падаць да 30 чэрвеня 2009 г. Вынікі будуць абвешчаны не пазней 30 ліпеня 2009 г.
 
Для падачы заяўкі глядзіце тут ці http://CPCS.sifp09.sgizmo.com    і выконвайце інструкцыі.
 
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце Фонда: www.philanthropy.org/programs/ifp/senior.html  ці  тут.  
 
 

Nike Fashion