Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны № 263 ад 18 кастрычніка 2007 г.

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага абяднаньня

Цэнтр Трэці сектар

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

                                                           Выпуск 263                                                       

( 18 кастрычніка 2007 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот.

У працы над выпускам бралі ўдзел  Хрысьціна Марчук, Аліна Новік.

 

Пры выкарыстаньні матэрыялаў Кронікі спасылка на крыніцу абавязковая

 

 

Сёньня ў выпуску:

Прэзэнтацыя гарадзенскага нумару ARCHE...............................… 2

Школа маладога журналіста: цяпер ня толькі для гарадзенцаў......… 2

Запрашаем у гурткі..........................................................................… 2

Дзень памяці паўстанцаў 1863 года ў Сьвіслачы...........................… 3

Першы нумар беларускага часопіса "Сацыяльная праца..............… 3

Праца для сацыёлага.......................................................................… 3

Стыпендыі імя сэнатара Фулбрайта................................................… 4

Спабор ад Хрысьціянскага Дзіцячага Фонду.................................… 4

Міжнародная канфэрэнцыя па моладзевым лідэрстве...................… 5

Першая бізнэс-гульня для маркетолягаў........................................… 5

Спабор для настаўнікаў..................................................................… 6

Сэмінар-стажыроўка па праблемах грамадзянскай адукацыі.........… 6

Стыпендыяльная праграма Alfred-Toepfer-Stipendien ....................… 7

Young Creators Award для маладых журналістаў.........................… 7

Сэмінар па міжкультурным навучаньні..........................................… 8

Міжнародная праграма па працы ў сацыяльнай сфэры.................… 8

Стыпендыі на навучаньне ў ЗША...................................................… 8

Міжнародная студэнцкая канфэрэнцыя..........................................… 9

Міжнародны спабор Рэпрэсаваны, але не зламаны!...................… 9

 

žПадзеі:

5уверх

 

Прэзэнтацыя гарадзенскага нумару ARCHE

25 кастрычніка, у чацьвер, мае адбыцца прэзэнтацыя гарадзенскага нумару часопіса ARCHE. Тэма нумару: Як разбуралі Гародню.

У прэзэнтацыі возьмуць удзел рэдактар часопіса В.Булгакаў, рэдактар газэты Наша Ніва А.Скурко, гарадзенскія і менскія аўтары ARCHE і Нашай Нівы. Будзе працаваць выстава беларускіх кніжак.

Прэзэнтацыя мае адбыцца ў памяшканьні Таварыства беларускай школы па адрасе: вуліца Будзёнага 48а. Пачатак у 18.30.

5уверх

 

Школа маладога журналіста: цяпер ня толькі для гарадзенцаў

Грамадзкае абяднаньне Цэнтр Трэці сэктар запрашае да ўдзелу ў завочным праекце ШМЖ-11.

 У межах праекту Вас чакаюць сустрэчы з вядомымі журналістамі, знаёмства з працай рэдакцыяў гарадзенскіх сродкаў масавай інфармацыі і асновамі інтэрнэт— і радыё— журналістыкі.

Запрашаем да ўдзелу ў праекце юнакоў і дзяўчат                                                                ва ўзросце ад 16 да 25 год.  Прыярытэт будзе аддавацца жыхарам Гарадзенскай вобласьці.

            Дадатковая інфармацыя — па тэлефонах 75-71-72; 7843221, 1068594.

5уверх

 

         Запрашаем у гурткі

Асацыяцыя грамадзянскай адукацыі (Беларусь) і Studieförbundet Vuxenskolan (Sverige) у межах праекта "Развіцьцё ініцыятываў у сфэры грамадзянскай адукацыі" прапануе ўзяць удзел ў занятках гурткоў:

Гурток для аматараў гарадзенскай архітэктуры (дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах (029)587-82-43 (Казак Тацьцяна), альбо (029) 288-28-22 (Лапеха Ігар).

Гурток для лідэраў гурткоў першая сустрэча мае адбыцца 1 лістапада а 18-ай гадзіне па адрасе: вул. Будзёнага 48а, п.419.(папярэдне патэлефанаваць Ігару Лапеху па тэл. 029-288 28 22).

Гурток па вывучэньні мовы глухіх арганізацыйная сустрэча 5 лістапада а 18-ай гадзіне (папярэдне дамовіцца па тэлефонах: 580-22-26 (Косьця), альбо 288-28-22 (Ігар)).

 

5уверх

 

Дзень памяці паўстанцаў 1863 года ў Сьвіслачы

27 кастрычніка ў Сьвіслачы (Гарадзенская вобласьць) ладзяцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня памяці паўстанцаў 1863 года.

 Дзень памяці на сьвіслацкай зямлі будзе адзначацца дэмакратычнай супольнасьцю ўжо ў трынаццаты раз. Арганізатарамі сёлетніх мерапрыемстваў у Сьвіслачы выступілі Гарадзенскі Рух За Свабоду, Гарадзенская гарадзкая арганізацыя Партыі БНФ, Гарадзенская абласная арганізацыя БСДГ.

У праграме Дня памяці: малебен ў мясцовым касьцёле, урачыстае ўскладаньне кветак да помнікаў героям паўстаньня Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, наведванне вёскі Якушоўка, дзе захаваліся парэшткі падмуркаў сядзібы Каліноўскіх, канцэрт.

Удзел у мерапрыемстве возьмуць грамадзкія дзеячы і палітыкі, у прыватнасьці лідэр Руху За Свабоду Аляксандар Мілінкевіч і кіраўнік БСДГ Станіслаў Шушкевіч.

Усім ахвотным узяць удзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 года зьвяртацца на эл.адрас zasvabodu.hrodna@gmail.com .

       5уверх

 Першы нумар беларускага часопіса "Сацыяльная праца

Віншуем калег з ГА Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў з выданьнем першага нумару беларускага навукова-практычнага часопіса Сацыяльная праца.

Часопіс прызначаны для інфармацыйнай падтрымкі прафэсыйнай дзейнасьці спецыялістаў па сацыяльнай працы дзяржаўных, грамадзкіх, рэлігійных і камэрцыйных арганізацыяў, якія аказваюць сацыяльныя паслугі розным катэгорыям насельніцтва.

            Стваральнікі часопісу запрашаюць да супрацоўніцтва. Пішыце аб сваіх ідэях, праектах, новых тэхналёгіях, посьпехах і паразах на адрас:  Беларусь, 220123, Мінск, а/с 179.  Кантакты: тэл./факс:  (017) 293 41 95, e-mail: basw-pr@nsys.by , вэб-пляцоўка: www.basw-ngo-by.net .

            Электронную вэрсію першага нумару можна знайсьці на вэб-пляцоўцы ГА БАСР: www.basw-ngo-by.net

       5уверх

 

               

  Абвесткі:

         Праца для сацыёлага    

Для невялікага праекту ў невялікім мястэчку Тураў для кансультацыі, дапамогі ў састаўленьні пытаньняў, апрацоўкі адказаў і іх правільнай інтэрпрэтацыі (па тэлефоне і па е-мэйлу без выезду на месца) патрэбны прафэсыйны сацыёлаг.

Праца будзе аплочана.

Усіх зацікаўленых просім скантактавацца з Інэсай Зенінай праз эл. пошту redco63@yahoo.com  да канца тыдня.

5уверх

 

Стыпендыі імя сэнатара Фулбрайта

Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае аб пачатку чарговага спабору на атрыманьне стыпендыі імя сэнатара Фулбрайта на 2008-2009 навучальны год.

Пераможцы спабору атрымаюць магчымасьць на працягу сэмэстра займацца навукова-дасьледніцкай дзейнасьцю ў адным з амерыканскіх унівэрсытэтаў. 

Да ўдзелу ў  спаборы запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выкладаюць у ВНУ і займаюцца навукова-дасьледніцкай дзейнасьцю, маюць вучоную ступень кандыдата альбо доктара навук. Валоданьне ангельскай мовай абавязковае.

Заяўкі прымаюцца па наступных спецыялізацыях:

— эканоміка

— бізнэс адміністрыраваньне

— права

— кіраваньне ў галіне адукацыі (унівэрсытэцкі ўзровень)

— міжнародныя зносіны

— амерыканістыка

— сацыяльныя навукі (сацыялогія, паліталогія, гісторыя)

— журналістыка і сродкі масавай інфармацыі

— метады выкладаньня ангельскай мовы

— інфармацыйныя тэхналогіі

— ахова здароўя

— ахова навакольнага асяроддзя

— сацыяльная праца

Апошні тэрмін падачы заявак 16 лістапада.

Падрабязную інфармацыю аб праграме і блянк анкеты можна атрымаць на вэб-пляцоўцы Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь: http://minsk.usembassy.gov.

З пытаньнямі зьвяртайцеся ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША: вул. Герцэна, 2-А, г. Мінск 220030,  тэл: (017) 217 04 81, факс: (017) 211 03 84.

        Паводле рассылкі belngo.info

5уверх 

Спабор ад Хрысьціянскага Дзіцячага Фонда

Прадстаўніцтва  «Christian Childrens   Fund, Inc.» (ЗША) у Рэспубліцы Беларусь абвяшчае спабор на атрыманьне мэтавага фінансаваньня для рэалізацыі інавацыйных праектаў у галіне абароны дзяцінства і прафілактыкі сацыяльнага сіроцтва.

Мэтавая група праектаў: дзеці і семі групы рызыкі, дзеці-сіроты, выхаванцы інтэрнатаў, дзеці з абмежаванымі магчымасьцямі, бацькі групы рызыкі. 

Максімальны памер фінансаваньня -10 000$.  

23 кастрычніка Прадстаўніцтва ладзіць працоўную сустрэчу з прадстаўнікамі арганізацый, якія маюць жаданьне ўдзельнічаць у спаборы. 

Для ўдзелу ў сустрэчы неабходна падцьверджаньне да 14:00 19 кастрычніка на эл.адрэсу anna@ccf-belarus.org альбо па факсе: (017) 257-77-08,   (017) 257-77-09.

5уверх 

Міжнародная канфэрэнцыя па моладзевым лідэрстве

               6 11 сьнежня ў Празе ладзіцца 15-ая Міжнародная канфэрэнцыя па моладзевым лідэрстве.

                Канфэрэнцыя ёсьць моладзевым форумам па пытаньнях сусьветнай палітыкі, міжнародных адносін і міжнароднага права. Плянуецца абмен думкамі па глябальных пытаньнях.

               Тэрмін падачы заяваў да 15 сьнежня.

               Больш падрабязная інфармацыя аб магчымасьцях удзелу разьмешчаная на вэб-пляцоўцы: http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/ .

 

5уверх 

Першая бізнэс-гульня для маркетолягаў

Youth Marketing League і спецыялізаваны рэсурс Marketing.by запрашаюць амбіцыйных студэнтаў і маладых спецыялістаў узяць удзел у першай бізнэс-гульні Беларусі HeadMade Marketing.

Заяўленыя мэты праекту павышэньне прафэсыйнага ўзроўню маладых маркетолягаў, стварэньне інтэрактыўнага пляцу для абмену ідэямі і пошук зацікаўленых працадаўцаў.

HeadMade Marketing — гэта магчымасьць зрабіць яшчэ адзін крок да мэты.

Для гэтага неабходна наведаць вэб-пляцоўку headmade.marketing.by, азнаёміцца з правіламі і заданьнямі, абраць па сэрцы і розуме і даслаць заяўку на ўдзел па эл.адрасе: headmade@marketing.by .

Апошні тэрмін падачы заяўкі  — да 28 кастрычніка.

Узяць удзел у бізнэс-гульні могуць каманды з 1-3 чалавек ва ўзросце да 26-ці год. Фіналістаў і пераможцаў праекта чакаюць каштоўныя падарункі, а таксама стыжыроўкі ў рэклямных агенцтвах і навучаньне ў вядучых беларускіх бізнэс-школах.

Падрыхтавала Аліна Новік

5уверх 

      Спабор для настаўнікаў

Абвешчаны грамадзкі спабор адукацыйных матэрыялаў Ноўтбук для актыўнага настаўніка.               Мэта спабору — стварэньне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў разьвіцьцёвай пэдагогікі, іх папулярызацыя і стварэньне ўмоваў для доступу да іх шырокаму колу пэдагогаў.

Спабор ладзіцца па пяці намінацыях:

  • Метадычны дапаможнік (Інавацыйныя тэхналёгіі і метады навучаньня ў беларускай школе);
  • Сучасны ўрок (Распрацоўкі школьных урокаў);
  • Грамадзянская адукацыя (Распрацоўка школьных і пазакласных заняткаў, сцэнары сэмінараў, сьвятаў, парады па стварэньні школьных газэт);
  • Нацыянальная школа;
  • Бацькі і дзеці (Метады работы з бацькамі. Далучэньне бацькоў да працэсу адукацыі, ідэі, як зрабіць школу адкрытай для бацькоў, лякальнай супольнасьці).

5 аўтараў, матэрыялы якіх будуць прызнаныя найлепшымі, будуць узнагароджаныя пэрсанальнымі партатыўнымі кампютэрамі (ноўтбукамі).

Для ўдзелу ў спаборы неабходна даслаць свае матэрыялы, далучыўшы ліст з абгрунтаваньнем таго, як удзельнік плянуе выкарыстоўваць ноўтбук у сваёй дзейнасьці.

Матэрыялы прымаюцца ў электроннай форме на эл.пошту: info@nastaunik.info з пазнакай конкурс матэрыялаў.

               Апошні тэрмін падчы матэрыялаў да 18 сьнежня.                Больш падрабязная інфармацыя пра спабор разьмешчаная на вэб-пляцоўцы http://www.nastaunik.info/info/contest_prog_supp/ .

5уверх 

Сэмінар-стажыроўка па праблемах грамадзянскай адукацыі

Грамадзкае абяднаньне "Цэнтар сацыяльных інавацыяў" і праектная група Агенцтва гуманітарных тэхналёгіяў абвяшчае конкурсны набор слухачоў на сэмінар-стажыроўку па тэме "Адзіная грамадзянская адукацыя ў Беларусі: праблемы трансьляцыі, арганізацыі й кіраваньня", якая адбудзецца 15-22 сьнежня ў адукацыйным цэнтры "Марыашпрынг" (Ніжняя Саксонія, Нямеччына).Мерапрыемства ладзіцца з мэтай падрыхтоўкі арганізатараў і настаўнікаў у сфэры грамадзянскай адукацыі.Да ўдзелу ў сэмінары запрашаюцца выкладчыкі ВНУ, спэцыялісты ў галінепаліталёгіі, сацыёлягі, пэдагогікі, мэнэджмэнту і PR-тэхналёгіяў, а таксама лідэры і мэнэджэры няўрадавых і дзяржаўных арганізацыяў. Удзельнікам для дыскусіі будуць прапанаваныя наступныя тэмы:— канцэпцыя адзінай грамадзянскай адукацыі ў Беларусі: навуковыя, пэдагагічныя і дыдактычныя аспэкты рэалізацыі асноўных ідэяў;— праблемы стандартаў і стандартызацыі ў фармальнай і нефармальнай адукацыі  ў Беларусі;— мэнэджмэнт адукацыі: праблемы арганізацыі грамадзянскай камунікацыі і рэсурсовае забесьпячэньне канцэпцыі адзінай грамадзянскай адукацыі; — экранныя тэхналёгіі ў сыстэме грамадзянскай адукацыі.Для рэгістрацыі неабходна запоўніць фармуляр удзельніка і даслаць у аргкамітэт на факс +375 17 2840709 альбо е-mail: civileducation1@gmail.com . Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Каб убачыць яго, вам трэба ўключыць Java-Script.Апошні тэрмін падачы заявак да 25 кастрычніка. Кантакты аргкамітэту: мэнэджэр праекта Мацкевіч Сьвятлана: +375 29 651 72 8; svmatskevich@gmail.com, каардынатар сэмінара-стажыроўкі Галіноўская Юлія: +375 29 7422040; julia.hurska@gmail.com . Фармуляр удзельніка сэмінара можна скачаць тут: http://www.methodology.by/index.php?option=com_content&task=view&id=77&Itemid=35Паводле рассылкі belngo.info

5уверх 

Стыпендыяльная праграма Alfred-Toepfer-Stipendien Стыпендыяльная праграма Alfred-Toepfer-Stipendien падтрымлівае актыўных і таленавітых студэнтаў, якія вывучаюць сацыяльна-грамадзкія дысцыпліны, мастацтва, архітэктуру, накірункі ў аграрнай і лясной гаспадарцы, якія па магчымасьці пераплятаюцца з эўрапейскім кантэкстам.

    Штогод падтрымліваюцца ад 30 да 50 стыпэндыятаў з краінаў Усходняй і Сярэдняй Эўропы. Штомесячная стыпендыя складае 920 эўра. Стыпэндыя разьлічана максымум на 1 год падтрымкі студэнта.Апошні тэрмін падачы аплікацыяў 30 лістапада.Падрабязнае апісаньне праграмы і фармуляры для падачы заяўкі на вэб-пляцоўцы фонда http://www.toepfer-fvs.de .        Паводле adukacyja.info

5уверх

 

 

Не спазьніся!

5уверх

 Young Creators Award для маладых журналістаў

Маладыя журналісты ва ўзросьце да 25-ці год запрашаюцца да ўдзелу ў сусьветным спаборы на атрыманьне гранта "Young Creators Award."

Маладыя творцы маюць магчымасьць атрымаць узнагароду ад John S. and James L. Knight Foundation і MTV памерам у 500,000 даляраў ЗША за наватарскія ідэі ў галіне навінаў.

Грант зяўляецца кампанентам спабору Knight News Challenge

Апошні тэрмін падачы заяўкі 15 лістапада.

Больш падрабязная інфармацыя разьмешчаная на вэб-пляцоўцы: http://www.youngcreatorsaward.com.

З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл. адрас: Jason.Rzepka@mtvstaff.com .

Падрыхтавала Аліна Новік

5уверх

 Сэмінар па міжкультурным навучаньні

28-29 лістапада ў Будапешце ладзіцца сэмінар на тэму Роля міжкультурнага навучаньня ў працы эўрапейскай моладзі.

Мэтай сэмінара ёсьць арганізацыя дыскусій па тэорыі і практыцы міжкультурнага навучаньня, ягоным месцы ў моладзевай палітыцы.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел — 20 лістапада.

                Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўках: http://alldifferent-allequal.info/ , http://www.coe.int/youth альбо ў арганізатараў:

European Youth Centre Budapest,

1024 Budapest, Zivatar u. 1-3.

Tel: +361 438 1035, Fax: +361 212 4071, e-mail: zsuzsanna.molnar@coe.int

Падрыхтавала Аліна Новік

 

5уверх

 

Міжнародная праграма па працы ў сацыяльнай сфэры

Асацыяцыя па працы з моладдзю абвяшчае Міжнародную навучальную праграму для спецыялістаў па працы з моладдзю і ў сацыяльнай сферы.

            Праграма разьлічаная на 8 тыдняў у перыяд з верасьня па кастрычнік 2008 года. Праграма прадугледжвае тэматычныя дыскусіі, наведваньні і практычную працу ў ФРГ у розных сфэрах: праца з дзецьмі і моладдзю, дапамога ў выхаваньні, дапамога ў складаных сацыяльных і асабовых сытуацыях; праца з маладымі правапарушальнікамі; з дзецьмі-інвалідамі і г.д.

Умовы ўдзелу ў спаборы:

-сацыяльна-педагагічная дзейнасьць ня меньш за год

-узрост ад 25 да 45 год

— валоданьне нямецкай мовай для ўдзелу ў сэмінарах і дыскусіях.

Ахвотных да ўдзелу просім зьвяртацца ў пісьмовай форме ў Амбасаду ФРГ ў Менску, аддзел культуры, па адрасе: вул. Захарава, 26, 220034, Менск. Тэл.: 217 59 00; факс: 294 85 52; е-mail: info@mins.diplo.de

Апошні тэрмін 30 сьнежня.

Паводле рассылкі БАСР

5уверх

 

 

         Стыпендыі на навучаньне ў ЗША

Wesleyan University, Meddleton, Connecticut абвяшчае аб стыпэндыі для замежных абітурыентаў.

Стыпэндыя поўнасьцю альбо часткова кампенсуе выдаткі на адукацыю. Сярэдні памер стыпэндыі — $38,400.

Апошні тэрмін падачы дакумантаў — 1 студзеня 2008 г.

Падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы: www.weslyan.edu/admission/international/ .

Calvin College, Grand Rapids, MI абвяшчае аб стыпэндыі для тых, хто паступае на першы курс, у памеры ад $7,500-12,000 (частковая аплата навучаньня).

Патрабаваньні да кандыдатаў: TOEFL альбо IELTS 550 (6.5), SAT — 940.

Тэрмін падачы анкеты да 1 красавіка 2008 г.

Падрабязная інфармацыя разьмешчаная на вэб-пляцоўцы: www.calvin.edu/prospective/place/international.htm.amcenter.by .

Паводле рассылкі БАСР

5уверх

 

Міжнародная студэнцкая канфэрэнцыя

Інстытут міжнародных адносінаў Унівэрсытэта Мікалая Каперніка ў Торуні (Польшча) запрашае да ўдзелу ў навуковай канфэрэнцыі «The Eastern Dimension of EU Policy», якая ладзіцца 13-14 сьнежня.

Да ўдзелу запрашаюць студэнтаў са ступеньню бакалаўра, магістарскай,

доктарскай ступенямі. Мова выступу ангельская.

Зацікаўленныя асобы мусяць даслаць анкету (імя, назва ўнівэрсітэта, факультэт, год навучаньня, месца жыхарства, e-mail, нумар тэлефона) на электронны адрас: wschodniwymiarue@wp.pl

Апошні тэрмін падачы аплікацыяў 20 кастрычніка, дакладаў - да 15 лістапада.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць: Сакратарыят (04856) 6112128; ism@uni.torun.pl. Magdalena Bierowiec (ISM) каардынатар праекта: wschodniwymiarue@wp.pl .

Паводле http://www.ehu.lt

 

5уверх 

Міжнародны спабор Рэпрэсаваны, але не зламаны!

Міжнародны спабор творчых працаў Рэпрасаваны, але не зламаны! абвешчаны Міжнародным моладзевым праваабарончым рухам, міжнароднай сеткай Маладая Эўропа ў межах міжнароднай акцыі Помні 37-мы год!.

Прымаюцца паведамленьні пра пісьменьнікаў, філёзафаў, мастакоў, музыкаў, навукоўцаў, грамадзкіх дзеячоў з усяго сьвету, пакараных сьмерцю, адпраўленых у вязьніцы, лагеры, сасланых.

Пісьмовыя працы выкананыя ў любым жанры, набраныя Word ці Open Office, чакаюць па адрасе: 394000, Варонеж-цэнтр, а/с 163 ці на e-mail: lit-contest@ynnet.org.

Апошні тэрмін прыёму паведамленьняў да 29 лютага.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ў каардынатаркі спабору Алены Дудукінай па эл.адрасе dudukina@gmail.com альбо праз тэлефон: 8 915 547 06 26

            Падрыхтаваў Андрэй Мялешка

5уверх

 

19 кастрычніка 2007