| | Базы дадзеных | Трэці сектар | Аб'яднаны шлях |
|
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага абяднаньня Цэнтр Трэці сектар
Выпуск 265 ( 1лістапада 2007 г.)
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага абяднаньня Цэнтр Трэці сектар а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com www:ts.adukatar.net ( 1лістапада 2007 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот. У працы над выпускам браў удзел В.Дрэма. Пры выкарыстаньні матэрыялаў Кронікі спасылка на крыніцу абавязковая
Выпуск 265
|
Сёньня ў выпуску: |
Таварыства беларускай школы папярэдзілі....................................… 1
Твой Стыль у эфіры.....................................................................… 2
Прэзентацыя гарадзенскага нумару ARCHE адбылася...............… 2
Школа сацыяльнага аніматара.........................................................… 3
Круглы стол па праблеме парушэньня правоў вернікаў................… 3
Беларуска-польскі Гузік...............................................................… 3
Спабор ад Гісторыкі для маладых аматараў гісторыі.................… 4
Падтрымка дасьледаваньняў у галіне публічнай палітыкі..............… 4
Міжнародны зезд эўрапейскіх школьных клюбаў........................… 5
Стыпендыяльная праграма Эдмунда Маскі....................................… 5
Летняя праграма пры Стэнфардзкім унівэрсытэце........................… 5
Канфэрэнцыя Масты свабоднай інфармацыі..............................… 6
Спабор вучнёўскіх і студэнцкіх работ............................................… 6
Праграма для студэнтаў старэйшых курсаў ВНУ..........................… 7
Дадатковыя магчымасьці падрыхтоўкі лідэраў гурткоў................… 7
Інфармацыйная сустрэча па школьных абменах............................… 7
Спабор школьных і моладзевых праектаў......................................… 8
Праграма стажыровак у Кракаве....................................................… 8
| Падзеі: |
5уверх Таварыства беларускай школы папярэдзілі
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла пісьмовае папярэджаньне Грамадзкаму абяднаньню Таварыства беларускай школы.
Падставай стала правядзеньне у памяшканьні гарадзенскай структуры абяднаньня выставы, прысьвечанай дзейнасьці Маладога фронту. Паводле Мінюсту, такім чынам Таварыства беларускай школы спрыяе дзейнасьці забароненай арганізацыі.
Выйшаў новы выпуск гарадзенскага он-лайн радыё Твой Стыль. Дзевяты выпуск радыё Твой Стыль гэта навіны і шэраг аўтарскіх перадач.
Слухачы радыё Твой Стыльдаведаюцца:
Хранатоп: Які прыпеў у Песні пра зубра? За што далі прэмію Сахарава Мілінкевічу? Адшукаць адказы на гэтыя і іншыя пытаньні дапаможа Кацярынка Бычак.
КлопатКлаб: узровень безпрацоўя зьніжаецца, чэргі ў Цэнтр занятасьці растуць. Чаму? А яшчэ якія прафесіі самыя запатрабваныя, а якія не. КлопатКлаб з Надзейкай Завіноўскай.
Гаворыць вуліца: каму ў нас недаплочваюць, а каму пераплочваюць? Меркаваньні гарадзенцаў. (Даслухаць да канца!!!) Апытвала Алена Статкевіч.
А яшчэ Музычная гасьцёўня з Earworm, навіны спорту і Гузік супольны праект радыё Твой Стыль і радыё Mittendrin.
Выпускі радыё Твой Стыль рыхтуюць маладыя ўдзельнікі праекта Школа маладога журналіста, які рэалізуецца ГА Цэнтр Трэці сектар. Праслухаць і спампаваць новы выпуск радыё можна па адрасе: http://t-styl.info у раздзеле Слухай!.
Зьміцер Ягораў
5уверх Прэзентацыя гарадзенскага нумару ARCHE адбылася
25 кастрычніка ў Гародні адбылася прэзентацыя гарадзенскага нумару ARCHE.
Прэзентавалі нумар галоўны рэдактар часопіса Валер Булгакаў, рэдактар Нашай нівы Андрэй Скурко і паэт Андрэй Хадановіч. З гарадзенскіх аўтараў быў Андрэй Вашкевіч ініцыятар зяўленьня нумаруARCHE, прысьвечанага Гародні.
ARCHE- адзіны нацыянальны часопіс, які прысьвяціў цэлы тэматычны нумар падзеям, зьвязаным з так званай рэканструкцыяй Гародні. Паводле сп.Булгакава, гэтая тэма вельмі актуальная для часопіса, таму што Гародня як і ARCHE трапіла ў сітуацыю супраціву. Культурнага супраціву, хоць гэта не напісана вялікімі літарамі на вокладцы. Як падкрэслівае наш гарадзенскі нумар, улада, сутыкнуўшыся з супрацівам, не здолела рэалізаваць усе планы ў такім маштабе, у якім яны былі задуманыя. І ў нейкі момант улада разгубілася, нават дала задні ход. Гэтым гарадзенская сітуацыя ўнікальная для Беларусі. Незалежнае грамадзтва здолела сабраць сілы і зрабіць нейкі ўдар у адказ. Гарадзенскія падзеі з лакальных трапілі ў нацыянальны фокус. І гэты досьвед важны, павучальны і важны рэфлексіі. І ёсць сюжэт, які застаўся незаўважаным у гэтым нумары. Гэта, на мой погляд, зрошчвыанне мясцовай улады з бізнес-элітамі. Бо для мяне да канца засталося незразумелым, хто стаіць за гэтай так званай рэканструкцыяй...
Вечарыну аздобіў сваімі вершамі Андрэй Хадановіч. Прысутныя атрымалі магчымасьць набыць выданьні бібліятэкі Нашай Нівы.
Паводле інтэрнэт-выданьня Твой стыль www.t-styl.info
5уверх Школа сацыяльнага аніматара
27-28 кастрычніка ў Гародні прайшоў трэнінг-працоўная сустрэча Школа сацыяльнага аніматара.
Удзельнікі з Магілеву, Вітэбску, Полацку, Берасьця ды Менску знаёміліся з тым, што такое сацыяльная анімацыя, як можна выкарыстоўваць яе ў працы ў сваіх мясцовых супольнасьцях. Сустрэчы была арганізаваная грамадзкім абяднаньнем Цэнтр Трэці сектар у межах праграмы Адкрытая школа мясцовай супольнасьці-3.
В. Дрэма
5уверх Круглы стол па праблеме парушэньня правоў вернікаў
Круглы стол па праблеме рэалізацыі права на свабоду сумленьня і веравызнаньня ў Беларусі зладжаны ўчора ў памяшканьні Таварыства беларускай школы.
Сустрэча пачалася выступам доктара гістарычных навук Алеся Краўцэвіча, які зрабіў гістарычны аналіз зьменаў рэлігійнай сітуацыі ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Сучасны стан праблемы рэалізацыі права на свабоду сумленьня і веравызнаньня ў Беларусі характарызавалі юрысты і праваабаронцы з Менску.
Дзіна Шаўцова (верніца пратэстанскай царквы і юрыст па адукацыі) казала пра шматлікія юрыдычныя парушэньні правоў вернікаў, пагаршэньне сітуацыі ў галіне заканадаўства і, як вынік, немагчымасьць для вернікаў абараніць свае інтарэсы праз суд. Каардынатарка праекта Хрысьціянскі праваабарончы дом Марыя Савушкіна распавяла пра праблемы асьвятленьня дзейнасьці Цэркваў і рэлігійных арганізацый у СМІ, прадставіла вынікі маніторынгу парушэньня правоў вернікаў у 2006 годзе: сярод пацярпелых праваслаўныя вернікі складаюць каля 17%, каталікі 22% і 56,6% вернікі пратэстанцкіх цэркваў.
Сваімі меркаваньнямі дзяліліся прадстаўнік Беларускага Хэльсінскага камітэту, юрыст царквы Новае жыцьцё Сяргей Луканін, пратэстанцкія пастары, якія даводзілі, што часам адзіным сродкам абароны сваіх правоў для вернікаў застаюцца галадоўкі акцыі грамадзкага непадпарадкаваньня.
Удзельнікі сустрэчы адрасавалі шэраг пытаньняў прысутнаму прадстаўніку аддзела па справах рэлігіі і нацыянальнасьцяў, але адказаў не атрымалі чыноўнік ня быў упаўнаважаны адказваць на пытаньні. Ён заявіў, што ў Гародні правы вернікаў не парушаюцца, звесткі, прыведзеныя выступоўцамі, не адпавядаюць рэчаіснасьці, а Таварыства беларускай школы ня мае права ладзіць абмеркаваньні такіх пытаньняў.
Маладыя журналісты з Горадні і Віцебску прайшлі навучаньне і стажыроўку ў Польшчы на радыёстанцыі Mittendrin. Вынікам візыту стаў сумесны маладзёвы радыйны праект Гузік.
Гузік прысьвечаны праблеме глябалізацыі. Думкамі на гэты конт са слухачамі дзеляцца запрошаныя эксперты, праблему дасьледуюць маладыя журналісты, высьвятляюць меркаваньні мінакоў. У якасьці спецвыпуска радыё Твой Стыль праект Гузік хутка зявіцца ў Сеціве (http://t-styl.info).
Зьміцер Ягораў
|
Абвесткі: |
Маладзёвае Грамадзкае абяднаньне Гісторыка абвяшчае спабор праектаў Легенда для помніка.
Мэта спабору прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да гістарычных абектаў, прыцягненьне моладзі да вырашэньня праблемы аховы помнікаў і захаваньня гістарычнай спадчыны.
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы сярэдніх навучальных установаў (школ, пачынаючы з 6 класа, ліцэяў, гімназій, а таксама каледжаў, ПТВ, тэхнікумаў) і студэнты малодшых курсаў вышэйшых навучальных установаў, не старэйшыя за 21 год.
Прынцыпы падрыхтоўкі працы:
Праца мусіць быць калектыўнай (падрыхтаваная групай ад 3 да 6 чалавек).
Праца мусіць мець творчы характар яна не можа быць перапісаная з чужых кніг, артыкулаў, розных публікацый.
Працу пажадана пісаць па-беларуску. Тэксты крыніц можна падаваць на мове арыгіналу.
Спасылкі на скарыстаныя крыніцы, на першакрыніцу цытаванага тэксту абавязковыя.
У працы можа быць кіраўнік выкладчык, настаўнік, выхавальнік, бібліятэкар, старэйшы родзіч, сусед, любы чалавек. Кіраўнік можа дапамагаць у пошуку матэрыялаў і раскрыцці тэмы працы, ажыццяўляць метадычнае кіраванне.
Апошні тэрмін адсылкі прац 15 сьнежня.
З пытаньнямі зьвяртайцеся да сябраў Гісторыкі:+375 29 572 28 38 (Аляксей),
+375 29 504 31 14 (Тацьцяна), e-mail: ' ); document.write( addy28201 ); document.write( '' ); //--> tasha.historyka@gmail.com .
Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы ўдзелу ў спакборы можна зняйсьці на вэб-пляцоўцы http://historyka.org .
Беларускі фонд публічнай палітыкі (БФПП) ў супрацоўніцтве з Беларускім інстытутам стратэгічных дасьледаваньняў абвяшчае спабор малых грантаў у межах праграмы сістэматычнай падтрымкі дасьледаваньняў у галіне сацыяльных, палітычных і эканамічных навук.
Дасьледаваньні ў галіне публічнай палітыкі ў Беларусі падтрымліваюцца з
мэтай разьвіцьця і ўзмацненьня дыскусыі па асноўных пытаньнях публічнай палітыкі, а таксама пашырэньня ў беларускім грамадзтве і міжнароднай супольнасьці разуменьня самых важных палітычных, эканамічных і сацыяльных працэсаў, якія адбываюцца ў краіне.
Праекты на ангельскай альбо расейскай мове прымаюцца па эл. адрасе:
Апошні тэрмін падачы праектаў да 15 лістапада.
Больш падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы www.belinstitute.eu .
22-25 лістапада ў Варшаве мае адбыцца міжнародная сустрэча Эўрапейскіх Школьных Клюбаў (ЭШК), якую праводзіць Польская фундацыя імя Робэрта Шумана.
Галоўным элемэнтам міжнароднай сустрэчы ЭШК будзе наведваньне паседжаньня Эўрапейскай Рады. Удзельнікі змогуць ня толькі атрымаць новыя веды пра
Эўрапейскі Зьвяз, але і ўзмацьніць кантакты са сваімі замежнымі партнэрамі, наладзіць новыя знаёмствы.
Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюцца ўсе ЭШК у складзе аднаго настаўніка і двух
вучняў ва ўзросьце 14-19 год з кожнай школы. Першымі будуць зарэгістраваныя
школы, якія заявяцца разам са сваім замежным партнэрам.
Працоўная мова з'езду ангельская.
Дадатковая інфармацыя, форма заяўкі і праграма на вэб-пляцоўцы: http://www.schuman.org.pl/modules.php?op=modload&name=Sections&op=viewarticle&artid=559
Паводле рассылкі belngo.info
Дзярждэпартамэнт ЗША абвесьціў спабор на ўдзел у праграме стыпэндыяў
Эдмунда Маскі на 2008 год.
Удзельнікі праграмы атрымаюць магчымасьць прайсьці курс навучаньня тэрмінам да двух гадоў, распрацаваць і рэалізаваць праект, звязаны з абранай спэцыяльнасьцю і скіраваны на падтрымку мясцовай супольнасьці. Іх таксама чакае прафэсыйная стажыроўка ў летнія месяцы па першым годзе вучобы.
У межах праграмы фінансуецца навучаньне па спецыяльнасьцях: кіраваньне бізнэсам, эканоміка, юрыспрудэнцыя, дзяржаўнае кіраваньне і дзяржаўная палітыка, адукацыя, кіраваньне прыроднымі рэсурсамі, міжнародныя адносіны, журналістыка і сродкі масавай інфармацыі, бібліятэчная справа і інфармацыйныя тэхналёгіі ў бібліятэчнай справе, дзяржаўнае кіраваньне, ахова здароўя.
Анкеты для ўдзелу, а таксама дадатковую інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўках IREX www.irex.org і www.irex.ru .
Паводле рассылкі belngo.info
5уверх Летняя праграма пры Стэнфардзкім унівэрсытэце
Цэнтар Дэмакратыі, Разьвіцьця і Вяршэнства Права (CDDRL) пры Стэнфардзкім унівэрсітэце (Каліфорнія, ЗША) абвяшчае набор удзельнікаў на штогадовую праграму Stanford Summer Fellows on Democracy and Development Program.
Праграма ладзіцца з 28 ліпеня да 15 жніўня 2008 году, зьбірае разам групу з прыблізна 30 грамадзкіх, палітычных і эканамічных лідэраў з краінаў, што знаходзяцца ў стадыі пераходнага перыяду. Праграма прадугледжвае трох-тыднёвы цыкл мерапрыемстваў, які па рамках будзе ўключаць у сябе семінары з удзелам выбітных прафэсароў Стэнфардзкага ўнівэрсітэту, а ў другой палове дня дыскусіі з удзелам знаных палітычных лідэраў, акадэмікаў і журналістаў ЗША адносна прагрэсу/рэгрэсу ў
станаўленьні дэмакратыі ў краінах, з якіх паходзяць удзельнікі праграмы.
Таксама будуць мець месца візыты ў кампаніі Сіліконавай даліны, буйныя масс медыя і
недзяржаўныя арганізацыі Каліфорніі.
Апошні тэрмін падачы заявак 6 сьнежня.
Больш падрабязная інфармацыя, крытэры адбору ўдзельнікаў і форма заяўкі на вэб-пляцоўцы: http://cddrl.stanford.edu/fellowships/summerfellows/ .
Паводле рассылкі belngo.info
4 сьнежня ў Луцку (Украіна) ладзіцца канфэрэнцыя Масты свабоднай інфармацыі (Free Media Bridges). Арганізатар канфэрэнцыі цэнтар Наша справа запрашае да ўдзелу ў ёй студэнтаў, моладзь, прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацыяў і ўсіх зацікаўленых асобаў.
Удзельнікі канфэрэнцыі прадстаўнікі арганізацыяў зь Беларусі, Нямеччыны, Польшчы, Украіны і Францыі засяродзяцца на 3-х асноўных тэмах: праграма Моладзь у дзеяньні, далучэньне моладзі да мэдыя-праектаў, праграмы палітычнай асьветы.
Апошні тэрмін падачы заяваў 15 лістапада.
Больш падрабязная інфармацыя аб магчымасьцях удзелу на вэб-пляцоўцы: http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki .
| Не спазьніся! |
У гонар 450-годдзя Льва Сапегі з мэтай пошуку і падтрымкі маладых талентаў (будучых дасьледчыкаў, палітыкаў, журналістаў, якія выказваюць сьвежыя незалежныя погляды і думкі, шануюць дэмакратычныя каштоўнасьці) ладзіцца спабор вучнёўскіх і студэнцкіх работ.
Апошні тэрмін падачы работ да 25 сьнежня.
Работы накіроўваць па адрасе: ул.Якуба Коласа 25/1, кв.1, Мінск Беларусь 220013 альбо на эл.пошту: p_university@open.by , info@belpa.org .
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у аргкамітэце спабору па тэл. 778-18-68, 292-57-51 (Аляксей Хадыка).
Грамадзкае абяднаньне Адукацыйны цэнтр ПОСТ у межах праграмы Малых Грантаў Прадстаўніцтва Сусьветнага Банку ў Беларусі абвяшчае спабор на ўдзел у праекце «Дорогу осилит идущий».
Даты правядзеньня праграм: 8-9 лістапада (у Беларускім нацыянальным тэхнічным унівэрсітэце), 16-18 лістапада ( у Расійскім дзяржаўным сацыяльным унівэрсітэце).
Апошні тэрмін дасланьня заяўкі да 5 лістапада.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ў ГА Адукацыйны цэнтр ПОСТ: Тел./факс: +375 17 298 16 59, E-mail: center_post@tut.by . Кантактная асоба: Марына Бараноўская (672-32-70), Вольга Саевец(850-98-99).
Рэсурсная праграма навучальных гурткоў ладзіць спабор заявак на арганізацыю дадатковых сэмінараў па падрыхтоўцы лідэраў навучальных гурткоў.
Рэсурсная праграма мае магчымасьць аплаціць арганізацыйныя выдаткі, а таксама двухдзённую працу 2 трэнераў з ліку сябраў арганізацыі-заяўніцы (магчымы удзел спэцыялістаў Рэсурснай праграмы).
Заяўкі прымаюцца да 15 лістапада.
Заяўкі дасылайце на эл.адрас: hurtki.team@gmail.com
1 сьнежня ў Менскім Міжнародным Адукацыйным цэнтры ладзіцца дзень інфармацыі аб праграме Europeans for Peace фонда Памяць, адказнасьць і будучыня.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя арганізацыі і школы з Беларусі.
Пра ўдзел у сустрэчы неабходна паведаміць да 17 лістапада на тэлефон: +49 (0)30 3151 7477, факс +49 (0)30 3151 7471 (Бэрлін) альбо эл. адрас duerr@europeans-for-peace.de .
Інфармацыя пра праграму Europeans for Peace разьмешчаная на вэб-пляцоўцы
5уверх Спабор школьных і моладзевых праектаў
Нямецкім фондам «Памяць і будучыня» абвешчаны чарговы спабор школьных і моладзевых праектаў Эўрапейцы за мір. У спаборы могуць браць удзел сумесныя праекты, распрацаваныя ў межах партнэрскіх кантактаў паміж школамі і моладзевымі групамі з Германіі, краінаў Цэнтральнай і Усходняй Эўропы і Ізраіля. Дапушчальны ўзрост удзельнікаў ад 14 да 21 года.
Апошні тэрмін падачы праектаў 31 сакавіка 2008 году.
Неабходныя фармуляры і ўзоры дакумэнтаў для афармленьня праектаў знаходзяцца на вэб-пляцоўцы http://www.europeans-for-peace.de.
Актывісты грамадзкага руху з Беларусі могуць узяць удзел у стажыроўках у Кракаве.
Удзельнікі стажыроўкі атрымаюць магчымасьць пазнаёміцца з функцыянаваньнем грамадзкага сэктару ў суседняй краіне, наведаць тамтэйшыя НГА, даведацца пра магчымасьць рэалізацыі міжнародных праектаў і г.д.
Найбліжэйшыя тэрміны стажыровак:
26 лістапада-20 сьнежня, 7-31 студзеня.
Форму заяўкі, а таксама дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатаркі праграмы Паўліны Гас па адрасе p.gas@iss.krakow.pl
Інфармацыя на партале не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА «Аб'яднаны шлях».
Адміністрацыя партала можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003—2010
Пры выкарыстанні матэрыялаў партала спасылка на крыніцу абавязкова.