Апублікаваны Індэкс устойлівасьці АГС Беларусі-2019
Рэгіён:
- Замежжа
18.10.2020

МАГА "АКТ" сумесна з Агенцтвам ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) апублікавала новы выпуск Індэкса ўстойлівасьці арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці Беларусі за 2019.
Індэкс у 2019 застаўся нязьменны і склаў 5.5, што азначае слабы ўзровень устойлівасьці сэктару. Стагнацыя адзначаецца і па ўсіх кампанэнтах устойлівасьці – ад прававога асяродзьдзя і адвакацыйных магчымасьцяў да фінансавай устойлівасьці, сэктаральнай інфраструктуры ды грамадзкага іміджу. Невялікае пагаршэньне адзначаецца ў індыкатары арганізацыйнага разьвіцьця.
Поўная вэрсія на ангельскай мове даступная тут, інфаграфіку з адлюстраваньнем паказчыкаў за мінулыя гады і параўнаньне з іншымі краінамі глядзіце на сайце.
(З рассылкi belngo.info)