Амерыканскі савет навуковых таварыстваў (АСНТ) абвяшчае конкурс кароткатэрміновых грантаў

Рэгіён:
05.06.2009

Амерыканскі савет навуковых таварыстваў (АСНТ) (American Council of Learned Societies)  абвяшчае конкурс на атрыманне кароткатэрміновых грантаў у галіне гуманітарных навук у 2009-2010 акадэмічным годзе. Рашэнне аб выдзяленні грантаў будзе прымацца на падставе ананімнага рэцанзавання («peer review»)пісьмовых заявак незалежнай камісіяй, якая складаецца з аўтарытэтных навукоўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны, краін Захаду.

Грантамі будзе адзначацца выдатная навуковая праца, якая стымулюе і ўзмацняе працу іншых. Доўгатэрміновая мэта гэтай праграмы – забяспечыць устойлівае развіццё навуковай працы ў Беларусі, Расіі, Украіны.
 
Права на ўдзел у конкурсе:
 
Удзельнік конкурсу павінен:
  • мець кандыдацкую ступень ці прадэманстраваць адпаведны прафесійны вопыт;
  • быць грамадзянінам і пастаянна пражываць у Беларусі, Расіі ці Украіне;
Валоданне англійскай мовай НЕ патрабуецца.
Сродкі можна выкарыстоўваць толькі ў межах рэгіёна, не дзеля вандровак ці пражывання за яго межамі. Удзел у конкурсе не могуць прымаць тыя, хто раней атрымоўваў гранты АСНТ. Тыя ж, хто ўдзельнічалі у конкурсе, але не атрымалі гранта, запрашаюцца да ўдзелу зноў.
 
Дысцыпліны:
 
Да конкурсу прымаюцца ўсе дысцыпліны і тэмы, якія адносяцца да гуманітарных навук, такіх як: гісторыя, літаратура, мова і мовазнаўства, культуралогія, рэлігіязнаўства, мастацтвазнаўства (выяўленчае і выканаўчае), гендэрныя даследванні і інш.
Праекты па сацыяльных навуках, такіх як паліталогія, сацыялогія, эканоміка, міжнародная эканоміка і псіхалогія разглядацца не будуць, за выключэнем тых ваыпадкаў, калі даследванне заснавана на вывучэнні гісторыі ці культуры і выкарыстоўвае якасныя метады.
 
Тыпы праектаў:
  • архіўныя ці палявыя праекты з мэтай публікацыі вынікаў у выглядзе кнігі-манаграфіі, збораў крыніц ці іншай значнай навуковай прадукцыі;
  • праца з архіўнымі ці музейнымі калекцыямі, скіраваная на тое, каб зрабіць іх больш карыснымі для канкрэтных даследчых праектаў;
  • запрашаюцца калектыўныя праекты (адзін з удзельнікаў падае заяўку ад імя ўсёй групы на ўмовах, зазначаных у заяўцы).
Аплікацыйная форма на ўдзел у конкурсе 2009 – 2010 будзе даступна на сайце http://www.acls.org/programs/hp   з верасня 2009 г.
 
АСТН павінен атрымаць запоўненую заяўку не пазней 17 лістапада 2009 г.
 
Памер гранту будзе залежаць ад наяўнасці сродкаў. Можна спадзяввацца на суму прыкладна 4000 амерыканскіх даляраў. Афіцыйныя паведамленні аб выніках конкурсу будуць рассылацца авіяпоштай у траўні 2010.
 
Крыніца 2: Інформаційно-аналітичний центр "Громадський простір" http://www.civic.ua
 
 

Air Jordan XIV 14 Shoes