Вакансія стажора ў менскім прэс-клюбе

Прэс-клюб Беларусь абвяшчае конкурс на неаплачваемы стаж цягам жніўня-верасьня 2016 г. для маладых журналістаў. Занятасьць – 10 гадзінаў на тыдзень.

Прэс-клюб абяцае даць рэкамэндацыю па выніках стажыроўкі, а таксама магчымае працаўладкаваньне ў выпадку добрых вынікаў працы.

Прэс-клюб Беларусь прапануе кандыдатам на пазыцыю: цікавую працу ў крэатыўнай камандзе на сучаснай нефармальнай пляцоўцы ў цэнтры Менску, удзел у распрацоўцы новых праектаў і магчымы далейшы ўдзел у іх рэалізацыі. Прафэсійны рост і набыцьцё каштоўнага досьведу і новых кантактаў.

Патрабаваньні да кандыдатаў і кандыдатак: вольнае валоданьне ангельскай, беларускай, расейскай мовамі (пісьмова і вусна), зацікаўленасьць журналістыкай як прафэсіяй, імкненьне ведаць пра мэдыятрэнды, уменьне пісаць артыкулы, працаваць у сацсетках; ініцыятыўнасьць, крэатыўнасьць, адказнасьць, заангажаванасьць, самаарганізаванасьць, жаданьне вучыцца.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна да 31 ліпеня даслаць CV і матывацыйны ліст праз эл. адрас: [email protected].

belngo.info

22 ліпеня 2016