Адкрыты спабор у межах ТАСІС
- Мiнск i Мiнская вобласць

Арганізацыі з Гарадзеншчыны могуць браць удзел у 5-м адкрытым спаборы
праектных прапановаў ў межах праграмы INTERREG III A (асноўную
частка праграмы складаецца з рэсурсаў ТАСІС). Падаваць заяўкі можна да 4
сьнежня.
Мэтай спабору зьяўляецца выкарыстанньне памежнага патэнцыялу для
сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця памежных тэрыторый. Спэцыфічнымі
задачамі спабору ёсьць:
- разьвіцьцё супрацоўніцтва
паміж рознымі групамі грамадзтва для стварэньня новых кантактаў, партнэрскіх
сеціваў, праектаў і ініцыятываў, а таксама падтрымка абмену добрымі практыкамі;
- зьнясеньне фізычных
перашкодаў перад памежным супрацоўніцтвам і спрыяньне сумеснаму паляпшэньню
інфраструктуры, якая разьмяшчаецца па абодвух баках мяжы.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на інтэрнэт-старонцы: http://www.bsrinterreg3a.net/index.php?sec=prg&num=51
З рассылкі ГА "Цэнтр "Трэці сектар"Mens Flynit Trainers