9 верасня: запрашаем на прэс-прагулку і пікнік з сэрам Джонам Лоўтанам ў Цэнтральны батанічны сад

Рэгіён:
06.09.2019
9 верасня: запрашаем на прэс-прагулку і пікнік з сэрам Джонам Лоўтанам ў Цэнтральны батанічны сад

АПБ і каманда праекта «Палессе — дзікая прырода без межаў», які мы рэалізуем сумесна з Франкфурцкім заалагічным таварыствам (Германія), у супрацоўніцтве з Цэнтральным батанічным садам НАН РБ запрашаюць журналістаў на сустрэчу з сэрам Джона Лоўтанам — брытанскім эколагам, заолагам, віцэ-прэзідэнтам Каралеўскага таварыства аховы птушак (RSPB).

Пачатак прэс-прагулкі а 10.30, 9 верасня ў панядзелак, каля службовага ўваходу ў Цэнтральны батанічны сад, вул. Сурганава, 2в. 

Уваход у Цэнтральны батанічны сад для ўдзельнікаў мерапрыемства — бясплатны. 

Будзе працаваць перакладчык. 

Умова ўдзелу — публікацыя ў адкрытым доступе па выніках мерапрыемства

Рэгістрацыя абавязковая — тут

Што цікавіць брытанскага эксперта ў Беларусі? На якія пытанні ён адкажа ў панядзелак? 

Палессе — адна з найвялікшых прастораў дзікай прыроды Беларусі і ў Еўропе, прыцягвае ўвагу ўсяго свету.

1. Ці ёсць такая прастора дзікай прыроды як Палессе каштоўнасцю для краіны? Ці, наадварот, гэтыя неасвоеныя тэрыторыі — баласт і праблема? 

2. Колькі падобных на беларускія тэрыторыі дзікай прыроды ёсць у Вялікабрытаніі, у Еўропе? Якія яны? 

3. Як эфектыўна кіраваць Палессем? 

4. Якія 5 месцаў і з’яваў прывабліваюць у Беларусь бёрдвочараў і аматараў некранутай прыроды з усяго свету?

Сэр Джон Лоўтан — брытанскі эколаг і заолаг, які займаецца пытаннямі папуляцыйнай дынамікі і біяразнастайнасці ў кантэксце глабальных экалагічных зменаў і іх уплыву на дзікую прыроду. 

Быў старшынём Каралеўскай камісіі па забруджванні навакольнага асяроддзя, UK, ачольваў Раду па даследаванні навакольнага асяроддзя, UK, цяпер — апякун Сусветнага фонду прыроды (World Wide Fund for Nature (WWF).

Візіт брытанскага эколага прысвечаны пачатку вялікага міжнароднага праекта «Палессе — дзікая прырода без межаў», які супольна рэалізуюць некалькі міжнародных прыродаахоўных арганізацый. Ключавы партнёр праекта ў Беларусі — АПБ. 

https://ptushki.org/news/669260.html