Школа адукатараў-2011: Крок -2

Запрашаем вас узяць удзел у Школе адукатараў–2011: Крок – 2! 

Мэтай школы з’яўляецца павышэнне ўзроўню кампетэнтнасці ўдзельнікаў у галіне распрацоўкі адукацыйных мерапрыемстваў, падрыхтоўка пісьмовых заявак для ўдзелу ў конкурсе правядзення адукацыйных мерапрыемстваў у рамках Тыдня нефармальнай адукацыі 2011.
 
Апісанне канцэпцыі і папярэдняй праграмы Школы глядзіце ў дадатку да гэтага ліста.
 
У час працы Школы яе ўдзельнікі змогуць абмеркаваць і распрацаваць канцэпцыі адукацыйных мерапрыемстваў, якія можна будзе заявіць пазней да ўдзелу ў межах агульнабеларускага Тыдня нефармальнай адукацыі, які будзе ладзіцца з 24 верасня да 4 кастрычніка 2011 г.
 
Адбор удзельнікаў Школы адукатараў будзе адбывацца на конкурснай аснове.
 
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць да 1 ліпеня электронную анкету-заяўку.
 
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатара Школы адукатараў Святланы Анташкевіч, даслаўшы ёй пытанні на адрас
22 чэрвеня 2011