| | Базы дадзеных | Трэці сектар | Аб'яднаны шлях |
|
www.tvory.byhost.org – інтэрнэт-сайт пра беларускае мастацтва і культуру горада Баранавічы і яго раёна. Яго стваральнікі – сябры Грамадскай арганізацыі «Творчае згуртаванне «Святліца».
На сёння сайт найбольш поўна асвятляе дасягненні беларускай літаратуры перыяду 1997–2008 гадоў.
У аднайменным раздзеле “Беларуская літаратура Баранавіч” вы знойдзеце звесткі пра ўсе 33 кнігі беларускай мастацкай літаратуры мясцовых аўтараў, якія былі выдадзены за гэты час.
У раздзеле сайта “Выяўленчае мастацтва Баранавіч” даволі шырока прадстаўлена творчасць мастакоў горада, творчыя біяграфіі 20 мастакоў і іх фотаздымкі.
Раздзел “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Баранавіч” знаёміць наведвальнікаў сайта з мастацкім кавальствам, керамікай, разьбярствам па дрэве, роспісам тканіны (бацікам), саломапляценнем, бісерапляценнем, лясной скульптурай, лялькай, вышыўкай гладдзю. Сабраны творчыя біяграфіі і фотаздымкі 19 майстроў.
На сайце існуюць таксама іншыя раздзелы, такія як “Галерэя юнага мастака”, “Фотамастацтва Баранавіч”, “Аматарская фотавыстава”, “Беларуская песенная творчасць Баранавіч”.
Інфармацыя ўзята з сайта www.tvory.byhost.org
Інфармацыя на партале не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА «Аб'яднаны шлях».
Адміністрацыя партала можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003—2010
Пры выкарыстанні матэрыялаў партала спасылка на крыніцу абавязкова.