Прадстаўнікі еўрапейскіх арганізацый у Беларусі

Беларусь з азнаямляльным візітам наведаюць прадстаўнікі еўрапейскіх арганізацый, якія рэалізуюць праекты ў сферы маладзёвай палітыкі.

З 5 па 10 мая 2009 г. 26 прадстаўнікоў дзяржаўных і няўрадавых структур, якія працуюць з моладдзю, з 14 краін Еўропы пазнаёмяцца з рэалізацыяй і развіццём маладзёвай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь на агульнанацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях.
 
Візіт арганізоўвае Рэсурсовы цэнтр САЛЬТО для краін Усходняй Еўропы і Каўказу, РМГА «Ліга добраахвотнай працы моладзі» пры ўдзеле Ўпраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі ў межах праграмы ЕС «Моладзь у Дзеянні».
 
Азнаямляльны візіт адбудзецца ў Мінску і Гродна. У Мінску ўдзельнікі візіта сустрэнуцца з прадстаўнікамі Упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі, беларускімі маладзёвымі грамадскімі аб'яднаннямі, якія актыўна працуюць з моладдзю – Ліга добраахвотнай працы моладзі, Маладзёвы адукацыйны цэнтр «Фіяльта», Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА, Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі і інш.
 
Падчас візіта ў Гродна 8 мая будзе арганізавана адкрытая пляцоўка для камунікацыі, прэзентацыі і знаёмства з дзейнасцю абласных і мясцовых гродзенскіх арганізацый пры падтрымцы аддзела па справах моладзі Абласнога выканаўчага камітэта Гродна.
 
Удзельнікі візіта таксама даведаюцца пра магчымасці супрацоўніцтва ў межах праграмы Еўрапейскага Саюза «Моладзь у Дзеянні». Чакаецца, што азнаямляльны візіт паслужыць развіццю доўгатэрміновых партнёрскіх сувязей паміж беларускімі і еўрапейскімі арганізацыямі для рэалізацыі сумесных маладзёвых праектаў.
Падчас нефармальнай часткі праграмы плануецца міжкультурны вечар, беларускі нацыянальны вечар, экскурсія па Аўгустоўскім канале на Гродзеншчыне і наведванне ўрачыстасцяў у Мінску да Дня Перамогі.
 
Адным з ініцыятараў правядзення азнаямляльнага візіта з'яўляецца Рэсурсны цэнтр САЛЬТО для краін Усходняй Еўропы і Каўказа. Рэсурсны цэнтр быў створаны ў кастрычніку 2003 г. Па ініцыятыве Еўрапейскай Камісіі для падтрымкі супрацоўніцтва ў межах праграмы «Моладзь у Дзеянні» з Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай, Расіяй, Украінай.
 
Праграма ЕС «Моладзь у Дзеянні» накіравана на развіццё актыўнага ўдзелу моладзі ў жыцці Еўропы, распаўсюджванне ідэй міжкультурнага дыялогу, салідарнасці і талеранцыі сярод маладых людзей. Праграма імкнецца далучыць усіх маладзёнаў, незалежна ад іх адукацыйнага, сацыяльнага і культурнага ўзроўняў. Кожны год Праграма фінансуе тысячы маладзёвых праектаў у сферы нефармальнай адукацыі па самых розных тэмах: культура і мастацтва, здароўе і спорт, актыўны грамадзянскі ўдзел, маладзёвая палітыка і інш.
 
Кантактныя асобы:
Яраслаў Алейнік, РМГА «Ліга добраахвотнай працы моладзі» sl41074@yahoo.comeeca@salto-youth.net ., Андрый Павловіч, каардынатар Рэсурснага цэнтра САЛЬТО для краін Усходняй Еўропы і Каўказа,

Прэс-рэліз

Праект праграмы

29 красавіка 2009