Амбасада ЗША запрашае на праграму “Пасольскі фонд захавання культурнай спадчыны”

Рэгіён:
10.11.2010

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі прымае заяўкі на гранты “Пасольскага фонду захавання культурнай спадчыны”. Гэтая прэстыжная праграма ўрада ЗША з 2001 года прадастаўляе фінансавую падтрымку праектам па ахове культурных каштоўнасцяў па ўсім свеце. 

У конкурсе могуць прымаць удзел беларускія няўрадавыя арганізацыі, установы культуры, музеі і г.д. Гранты выдзяляюцца на праекты ў такіх сферах, як рэстаўрацыя гістарычных будынкаў; ацэнка і кансервацыя музейных калекцый; захаванне месцаў археалагічных раскопак; захаванне традыцыйных рамёстваў, песеннай і харэаграфічнай спадчыны, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення; паляпшэнне ўмоваў захоўвання архіваў, манускрыптаў і дакументаў на мясцовых мовах.
 
Арганізацыям, зацікаўленым ва ўдзеле ў конкурсе, неабходна звярнуцца ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па тэлефоне (017) 217-04-81 альбо на адрас afcp@usembassy.minsk.by  і атрымаць для запаўнення электронную форму. Форма павінна быць запоўненая ў адпаведнасці з інструкцыямі.
 
Апошні тэрмін падачы заявак – 30 лістапада 2010 г.
 

Premium Footwear & Clothing Store