Выстава-продаж "Клас малявання"

Рэгіён:
10/13/2017

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" і "Ў"-бюро запрашаюць вас на выставу-продаж твораў сучасных беларускіх мастакоў і мастачак "Клас малявання".

Вы зможаце ўбачыць і набыць мастацкія творы, выкананыя ў розных медыях: жывапіс, графіка, аб'екты, фатаграфія. Некаторыя ўдзельнікі і ўдзельніцы выставы: Ігар Цішын, Антаніна Слабодчыкава, Кірыл Хлопаў, Захар Кудзін, Міхаіл Гулін і інш.

Таксама будзем рады пабачыць вас у павільёне галерэі сучаснага мастацтва "Ў" на "Восеньскім салоне з Белгазпрамбанкам", што праходзіць да 5 лістапада зусім побач з галерэяй — у Палацы мастацтваў .

Купляйце беларускае!

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
http://ygallery.by/