Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь |
Базы дадзеныхГрамадcкія аб’яднанні, Фонды, Некамерцыйнае права, Прававая дапамога ГА, Карысныя спасылкі, Адказы юрыста |
Трэці сектарНавіны, Праграмы і конкурсы, Праекты ГА, Маніторынг ГА, Прэс-маніторынг ГА, Мэнэджмэнт |
Аб'яднаны шлях |
|
Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь - БРГА «Аб'яднаны шлях» - → Маніторынг беларускай прэсы
Выходзіць з 1932 года; рэгістрацыйнае пасведчанне №715. У 1982 годзе ўзнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Вэб-сайт: www.lim.by
№11(4402), 16.03.2007 Па ініцыятыве гомельскага СПБ з мэтай стварэння і прапаганды сучасных выдатных твораў, выяўлення і падтрымкі таленавітых аўтараў Гомельшчыны, стымулявання літаратурнай творчасці членаў ГА Саюз пісьменнікаў Беларусі праводзіцца літаратурны конкурс імя Кірылы Тураўскага.Вынікі конкурса будуць падведзены ў маі, да дня памяці беларускага асветніка К. Тураўскага.
№11(4402), 16.03.2007 У нацянальным музеіі гісторыі і культуры Беларусі прайшла выстава Абаронцам айчыны, арганізатарамі якой выступілі Міністэрства абароны РБ, Міністэрства культуры краіны, Цэнтральны Дом афіцэраў, Беларускі саюз мастакоў.
№5(4396),02.02.2007 24 студзеня адбылася сустрэча сустрэча супрацоўнікаў РВУ Літаратура і Мастацтва са старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі М. Чаргінцом. Напрыканцы мінулага года СПБ стаў сузаснавальнікам штотыднёвіка ЛіМ: разам з Міністэрствам інфармацыі і РВУ Літаратура і Мастацтва.
№7(4398), 16.02.2007 У Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы ў навуковым кафэ па ўстойлівым развіцці адбылася прэзентацыя другога выдання Стратэгіі устойлівага развіцця Дзісненскага краю.
№4(4395), 26.01.2007.У Мінску адбыўся Трэці з'езд Беларускага саюза музычных дзеячаў, прайшоў ен ў перыяд падрыхтоўкі да дваццацігоддзя арганізацыі, што дало падставы дэлегатам для грунтоўная размовы пра набыткі саюза, перспектывы яго развіцця, стан беларускай музыкі. Сення БСМД аб'ядноўвае 686 чалавек, 65 з якіх маюць ганаровыя званні , больш як 200 — лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных выканальніцкіх конкурсаў.
№3(4394), 19.01.2006 Напрыканцы года Нацыянальная камісяпа справах ЮНЕСКА падвяла вынікі работы за 2006 годі акрэсліла некаторыя перспектывы на 2007-2009 гг. Як і было запланавана, за мінулы год здзейснена 16 праектаў агульным коштам 155 тыс. Долараў. Варта нагадаць: штогадовы ўзнос Беларусі складае 58 тыс. Долараў ЗША.
№1(4392), 501.2006 Напрыканцы 2006 года, 22-23 снежня, адбыўся зезд Саюза пісьменнікаў Беларусі, які праходзіў у Белджяржфілармоні.
№41(4380), 13.10.06.Адбыліся чарговыя пасяджэнні прэзідыума і праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, на якіх абмяркоўваліся Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 564 Аб некаторых пытаннях дзейнасці ГА Саюз пісьменнікаў Беларусі і аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у асобныя Указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама бягучыя пытанні і планы на наступны год.
№42(4381), 20.10.06. Недзяржаўныя абяднанні Беларусі і прадстаўнікі ААН у Беларусі робяць усе магчымае, каб Міжнародны дзнь міру стаўся сапраўды адметным. На прэс-канферэнцыі, што адбылася ў Нацыянальным прэс-цэнтры, абмяркоўваліся перспектывы ўдзелу Беларусі ў міратворчай дзейнасці ААН, а таксама роля культуры ва ўсталяванні добрасуседскіх адносін паміж народамі.
№38-39(4377-4378) 22.09.2006 Адбылося паседжанне прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі, якое вёў старшыня арганізацыі М. Чаргінец.
№32(4371) 11.08.2006 У міжнароднай канферэнцыі Актуальныя пытанні адукацыі ў сферы інтэлектуаотнай маёмасці, якая прайшла ў Мінску, узялі ўдзел прадстаўнікі навуковых і вучэбных арганізацый больш як дваццаці краін Цэнтарльнай і Усходняй Еўропы. Мерапрыемства стала перашай ластаўкай у праграме, якая мае сваёй мэтай стварэнне ў Беларусі сумесна з Акадэміяй сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай маёмасці (САІМ) рэгіянальнага вучэбнага цэнтра.
№19(4358), 12.05.06. Новы прафесійны часопіс Журналіст, заснавальнікамі якого выступілі Міністырства інармацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускі саюз журналістаў, будзе цікавы не толькі спецыялістам у галіне мас-іедыя, але і шырокай чытацкай аудыторыі.
№26-27 (65-66), 07.07.2006.На Міжнародным конкурсе ў Валоніі 2006 года элітным залатым медалём адзначаны сумесны творчы праект беларусаў Міхася Барздыкі і Міхася Башлакова іх кнігі Нетры, Палын. Чарнобыль.
№26-27 (65-66), 07.07.2006.Пабачыў свет зборнік Народы СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. Матэрыялы XI Міжнарднай навукова-практычнай канферэнцыі. Мінск,30-31 мая 2005 г.Выданне здзейснена сумесна Сусветным кангрэсам татар, БГА татар Зікр уль-Кітаб, Міжнародным фондам развіцця татара-башкірскай духоўнай спадчыны Чышма і інш.
№11(4350) 17.03.06 Убачыў свет першы нумар газеты для школьнікаў Іванаўскага раёна Перапынак. Выдавацца яна пачала па ініцыятыве выкладчыка роднай мовы і літаратуры Іванаўскай сярэдняй школы №4 Р.Р.Сыраваткі.Распаўсюджваецца бясплатна, мае наклад у 100 асобнікаў.
Традыцыі продкаў
№ 12(4351), 24.03.06. РГАБеларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА (БЕЛАЮ) ладзіць праект Традыцыі продкаў. У рамках праекта паралельна ў шасці рэгіенах Беларусі пройдзе сем моладзевых даследчых экспедыцый, падчас якіх будуць вывучацца нацыянальныя традыцыі і абрады, даследвацца рытуальныя і культавыя месцы , весціся збор фальклорнага матэрыялу. Усе сабраныя падчас вандровак матэрыялы будуць выстаўленыя ў адмысловых экспазіцыях.
№ 2/4341, 13.01.2006.6 студзеня адбылося паседжанне праўлення Грамадскага абяднання Саюз пісьменнікаў Беларусі, на якім была заслухана інфармацыя старшыні СПБ аб зробленай рабоце.
№5(4344) 3.02.06.Пры канцы 2005 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі прайшла Рэспубліканская выстава народнай творчасці інвалідаў па зроку, прысвечаная міжнароднаму дню інвалідаў і Дню інвалідаў РБ.
№ 49/4336, 09.12.2005. Беларусскія літаратары ствараюць новую суполку — Саюз пісьменнікаў Беларусі. Па словах М. Чаргінца — гэта будзе такі Саюз, "які катэгарычна супраць дзеянняў, варожых дзяржаве, уладзе і Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь". Аргкамітэтам новай арганізацыі было абвешчана таксама аб намерах рабіць усё, што садзейнічала б творчасці літаратарай і аберагаць духоўны свет членаў новага саюза., іх гонар і годнасць, дапамагаць ім у побыце.
№ 18 (46/4333). У памяшканні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшлі две выставы, прысвечаныя 60-годдзю Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Выстава "60 год ААН: гістарычнае падарожжа" запрашала да прагляду здымкаў з калекцыі Бібліятэкі фотаматэрыялаў ААН. Выстава "Арганізацыя Аб'яднаных Нацый у сучасным свеце" прапанавала азнаёміцца з больш як сотняй дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі на беларускай, рускай і англійскай мовах.